Заражаных каранавірусам перавядуць з раённых бальніц у абласныя

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што заражаных каранавірусам грамадзян варта размясціць у абласных бальніцах. Даручэнне ён даў 19 красавіка падчас паездкі ў Смалявіцкі раён, паведамляе БЕЛТА.

На Вялікдзень Аляксандр Лукашэнка наведаў Свята-Благавешчанскі Лядзенскі храм у вёсцы Малыя Ляды. Аднак перад прыбыццём у царкву ён паспеў пагутарыць з кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Ігарам Сяргеенкам і старшынёй Мінскага аблвыканкама Аляксандрам Турчыным. Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, як развіваецца сітуацыя з каранавірусам у цэлым па краіне і ў цэнтральным рэгіёне ў прыватнасці. Як далажылі Прэзідэнту, сітуацыя стабільная, рэзкага ўсплёску захворвання не адзначаецца.

«Спадзяемся, што тэндэнцыя будзе да зніжэння. У мяне літаральна за суткі адсоткаў на трыццаць менш тых, хто захварэў на пнеўманію», — праінфармаваў губернатар. Паводле яго слоў, у абласныя ўстановы ўжо паступілі кітайскія медпрэпараты, якія пры лячэнні каранавіруса на ранніх стадыях даюць добры эфект.

«Будзем спадзявацца, што сітуацыя будзе развівацца вось так, як цяпер», — ацаніў абстаноўку прэзідэнт.

У той жа час ён лічыць неабходным перавесці інфіцыраваных COVID-19 з раённых цэнтраў у абласныя — гэта дапаможа лепш кантраляваць сітуацыю і аказваць хворым больш кваліфікаваную дапамогу. Да таго ж з’явіцца магчымасць прывесці ў парадак раённыя бальніцы, зыходзячы з ужо наяўнага вопыту.

«Людзей лепш трымаць у абласных цэнтрах, не ў раёне», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Калі ляжа хуткая, ляжа краіна». Кіроўца з Гродна расказаў, як хуткая дапамога працуе падчас пандэміі, якой быццам бы няма

Сovid-19. Як лечаць пацыентаў і абараняюць лекараў: параўнанне Беларусі і Расіі

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025