У час візыту ў царкву ў вёсцы Малыя Ляды ў Смалявіцкім раёне 19 красавіка Аляксандар Лукашэнка расказаў пра тэст на каранавірус у супрацоўніка Адміністрацыі прэзыдэнта, піша С**бода.

Пра гэта не паведамлялася асобна, але ў перадачы «Контуры» дзяржаўнага тэлеканала АНТ на 35-й хвіліне чуваць такія словы Лукашэнкі:

«Майце на ўвазе, што вялікая праблема ў нас — тэставаньне, — казаў Лукашэнка аднаму са сьвятароў. — Сёньня пратэставалі — хворы, пайшлі — здаровы».

Пасьля гэтага Лукашэнка азірнуўся і паказаў на кіраўніка сваёй адміністрацыі Ігара Сергеенку:

«Во, жывы, — сказаў ён пра Сергеенку. — У яго ў прыёмнай чалавек захварэў. Жывы, здаровы! І пратэставалі, усё нармальна. А то — гвалт, паміраюць! — і іншае. Калі не захочаш памерці і будзеш лячыцца і хацець жыць, то будзеш жыць. А калі будзеш шарахацца ад кожнага гуку…»

З цытаты не зразумела адназначна, ці Лукашэнка казаў пра хворага на COVID-19. Але, паводле дыктара, гаворка перад гэтым ішла менавіта пра сытуацыю з каранавірусам у Беларусі.

Лукашэнка таксама агучыў чарговы «сродак супраць каранавірусу». Раней ён ня раз называў такія «сродкі»: лазьню, гарэлку, трактары, хакей, тлустую ежу, козаў… Цяпер расказаў наступнае:

«Учора мне лекары сказалі, што пры ўльтрафіялеце, сонечным сьвятле вірус гіне, — заявіў Лукашэнка. — Дык чаго мы хаваем людзей у крэматорыі гэтыя? То ў вас там дом, вы выйшлі ці я выйшаў, падыхаў сьвежым паветрам. А ў 20-павярховым доме як чалавеку? Дык вы ж на вуліцу ходзіце, а іх жа зачынілі».

Сусьветная арганізацыя здароўя (WHO) сьцьвярджае: ні сонечныя прамяні, ні цёплае надвор’е не зьяўляюцца сродкамі ад каранавірусу. Захварэць на COVID-19 магчыма незалежна ад таго, наколькі сонечнае ці сьпякотнае надвор’е, засьцерагае WHO.

***

На афіцыйных здымках з храму відаць, што Аляксандар Лукашэнка падыходзіць блізка да шматлікіх людзей, у тым ліку дакранаецца іх рукамі. Ніводнага чалавека ў мэдычнай масцы на фота і відэа з храма не відаць.

Лукашэнка расказаў, як супрацоўніка ягонай адміністрацыі правяралі на каранавірус
Лукашэнка расказаў, як супрацоўніка ягонай адміністрацыі правяралі на каранавірус
Лукашэнка расказаў, як супрацоўніка ягонай адміністрацыі правяралі на каранавірус
Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы