Субота! А гэта значыць чарговы віртуальны шпацыр па Гродне. Разам з гісторыкам Андрэем Чарнякевічам мы прайшлі апошні адрэзак рэчкі Гараднічанкі ў горадзе і ўбачылі месца, дзе яна ўпадае ў Нёман.
Гараднічанка пачынаецца ля былой вёскі Забалаць і працякае праз гістарычны цэнтр Гродна. У раёне Швейцарскай даліны злучаецца з прытокам Юрысдыка. Упадае рэчка ў Нёман паміж Старым замкам і Каложскай царквой.
«Гэта наш апошні шпацыр уздоўж Гараднічанкі. Мы пабачым чароўнае ператварэнне, калі наша рэчка ў цэнтральнай частцы горада набывае вельмі прэзентатыўнае і прыгожае аблічча. А пазней раптам зноў у тым жа цэнтры, побач з сінагогай і Старым замкам, гэтае аблічча мяняецца на супрацьлеглае - Гараднічанка ператвараееца ў Ванючку», — распавёў Андрэй Чарнякевіч.
Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]