Праваслаўныя вернікі 18 красавіка адзначаюць Вялікую суботу — апошні дзень перад Уваскрасеннем Гасподнім. У гэты дзень па традыцыі асвячаюць велікодную ежу.
У параўнанні з папярэднімі гадамі людзей да цэркваў горада прыйшло значна менш. Гэта звязана з заклікам святароў заставацца дома.
Асвячэнне велікоднай ежы сёлета праходзіла выключна на вуліцы. Вернікі трымалі сацыяльную дыстанцыю, шмат хто быў у масках. Асвячэнне каля храмаў праходзіла цэлы дзень кожныя 15−20 хвілін, людзей шмат не збіралася.