Па стане
Памерлі 42 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Праведзена 86 тыс. 813 тэстаў на каранавірус. Для правядзення тэсціравання задзейнічана 24 лабараторыі, якія адкрыты як у рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтрах і ў цэнтрах гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, так і ў прыватных медыцынскіх цэнтрах.
Заражаныя: 4779 (+575)
Ачунялі: 342
Памерлі: 42 (+2)
У Беларусь паступілі экспрэс-тэсты
Пробная партыя экспрэс-тэстаў на антыцелы да каранавіруса паступіла ў Беларусь 17 красавіка. Яны павінны прайсці апрабацыю, таму масавага выкарыстання іх не плануецца да атрымання вынікаў. Потым, магчыма, экспрэс-тэсты паступяць у продаж.
Вайскова-транспартны самалёт Іл-76 МД з 32 т гуманітарнага грузу на борце прыбыў з Пекіна на аэрадром Мачулішчы пад Мінскам, паведамляе БЕЛТА. У складзе грузу — экспрэс-тэсты, рэспіратары, медыцынскія маскі, пульсаксіметры, медыцынскія ахоўныя касцюмы, ахоўныя акуляры, інфрачырвоныя тэрмометры, аднаразовыя медыцынскія пальчаткі. Агульная сума медыцынскай гуманітарнай дапамогі, аказанай кітайскімі кампаніямі, склала каля $ 1,64 млн.
Ці можа бессімптомны каранавірус прывесці да смерці?
Не. Бессімптомны — гэта проста пацыент, у якога тэст на каранавірус даў станоўчы вынік, але пры гэтым чалавек адчувае сябе добра, без праявы хваробы.
Што ў суседзяў?
У Расіі - 32 008 заражаных;
Ва Украіне — 4 662;
У Польшчы — 8 214;
У Літве — 1 149;
У Латвіі-682.