Фота: pixabay.com
Сталі вядомыя падрабязнасці падпісанага Прэзідэнтам Беларусі ўказа «Аб матэрыяльным стымуляванні работнікаў аховы здароўя».
У адпаведнасці з дакументам, медыцынскім работнікам за працу ва ўмовах, звязаных з інфекцыямі, устаноўлена штомесячная надбаўка, памер якой дыферэнцыраваны па арганізацыях і катэгорыях работнікаў, паведамляе БЕЛТА.
У арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу пацыентам у амбулаторных умовах і ў Рэспубліканскім цэнтры арганізацыі медыцынскага рэагавання штомесячная надбаўка ўрачам складзе Br1 тыс., медыцынскім работнікам з сярэдняй спецыяльнай медыцынскай адукацыяй — Br500, іншым работнікам — Br300.
У інфекцыйных аддзяленнях, прыёмных аддзяленнях бальнічных арганізацый аховы здароўя, санітарна-эпідэміялагічных арганізацыях аховы здароўя, якія ажыццяўляюць мерапрыемствы ў ачагах інфекцыі, на памежных пераходах, санітарна-каранцінных пунктах, лабараторныя даследаванні на вірусныя інфекцыі, у лабараторыях арганізацый аховы здароўя і РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, у патолагаанатамічных аддзяленнях, у рэнтгенаўскіх аддзяленнях (кабінетах), у аддзяленнях (кабінетах) рэнтгенаўскай кампутарнай тамаграфіі штомесячная надбаўка лекарам складзе Br1, 5 тыс., медыцынскім работнікам з сярэдняй спецыяльнай медыцынскай адукацыяй — Br1, 3 тыс., іншым работнікам — Br900.
У аддзяленнях анастэзіялогіі і рэанімацыі, інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі, у арганізацыях аховы здароўя службы хуткай медыцынскай дапамогі штомесячная надбаўка лекарам складзе Br3 тыс., медыцынскім работнікам з сярэдняй спецыяльнай медыцынскай адукацыяй — Br2 тыс., іншым работнікам — Br1 тыс.
У аддзяленнях анестэзіялогіі і рэанімацыі, лабараторыях арганізацый аховы здароўя, задзейнічаных у выкананні даследаванняў на вірусы, работнікі якіх пераведзеныя на закрыты 3-зменны рэжым працы, штомесячная надбаўка ўрачам складзе Br4 тыс., медыцынскім работнікам з сярэдняй спецыяльнай медыцынскай адукацыяй — Br3 тыс., іншым работнікам — Br1, 5 тыс.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…