Маскі ва ўмовах пандэміі сталі не толькі сродкам абароны, але і аксэсуарам для шмат каго з гродзенцаў. Хтосьці носіць звычайную, набытую ў аптэцы, а хтосьці шые сваю ці спецыяльна купляе незвычайную, каб вылучыцца.
Маску ношу каля тыдня, каб не заразіцца. Купіў яе ў адной з крам горада. Выбіраў спецыяльна незвычайную, яркую. Што абазначаюць літары на ёй, нават не ведаю. Але яна мне спадабалася, цяпер і хаджу ў ёй. Спадзяюся, дапаможа абараніць маё здароўе.
— У мяне класная і шчыльная маска. А яшчэ яна паказвае, што я беларус і няма розніцы, патэнцыйна хворы ці здаровы. Галоўнае, што беларус.
Я сам працую ў краме і прадаю такія маскі, а шыюць іх індывідуальныя прадпрымальнікі з Гродна. Сёння ўжо вялікі выбар розных масак і яны становяцца неад’емным элементам нашага адзення. Калі мы носім модныя кепкі і шкарпэткі, то чаму мы не можам насіць і модныя маскі.
— Маску замовілі тры дні таму ў швачкі, якую параілі знаёмыя. Хацелі купіць звычайную, але нідзе не маглі. А швачка зрабіла мне вось такую прыгожую маску, з зоркамі. Яна двухбаковая і модная, мне падабаецца. Можна было б і звычайную маску, але ўзялі што было.
— Маску пашыла мая мама ў сувязі з пандэміяй. Так, яна не звычайная. Мы хацелі яе неяк упрыгожыць. Яна не модная, а смешная, магчыма. У мяне некалькі малодшых братоў, і мы падумалі, што іх гэта развесяліць. А так маска для мяне гэта сродак абароны, а не пагоня за чымсьці іншым.
— Мы з жонкай шыем маскі ўжо трэці тыдзень. Насілі б і звычайныя маскі, але на той момант іх не было ў наяўнасці і тады сітуацыя прымусіла дзейнічаць: жонка вырашыла пашыць свае. Спачатку гэта былі звычайныя чорнага колеру, потым мы пачалі рабіць бел-чырвона-белыя і іншыя. Яны сталі папулярныя, у нас з’явіліся замовы. А цяпер я нашу таксама ўнікальную маску з «Пагоняй».
— Маска у меня самая обычная, её я нашла в аптеке. А разукрасить решила для того, чтобы не было так угрюмо. У кого-то есть многоразовые с рисунками, но мне жалко было тратить деньги на такую, поэтому я решила взять себе парочку одноразовых и рисовать на них. Так веселее.
— Сам делал эту маску, она кожаная и с внутренними кармашками под сменные фильтры. Такую же ношу и продаю. Я и до коронавируса продавал маски из кожи. Были немного другие, декоративные. Сейчас маски активно берут, это уже неотъемлемая часть гардероба.
— Маску я ношу недавно, где-то неделю. Её заказала у своей знакомой, которая сейчас шьет маски из ткани. Я знаю, что нужно несколько таких масок, но приобрела пока одну для себя. Ношу, когда выхожу в город или когда контактирую с людьми. И еще у меня есть лайфхак: я особенно люблю ее носить, когда накапаю внутрь пару капель эфирного масла чайного дерева. Это, можно сказать, такой природный антисептик. Укрепляет иммунитет, приятно пахнет.
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…