Прыпынак грамадскага транспарту «Дом купца Мураўёва» на плошчы Савецкай перанеслі на вуліцу Кастрычніцкую да Дома прафсаюзаў. У будучыні ён можа там і застацца. Пра гэта распавёў старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой у чацвер 16 красавіка.
«Абсталюем там навес і ўсё для зручнасці пасажыраў. А не тое, што цяпер каля дома Мураўёва: ніякага камфорту, без даху. Я лічу, там павінна быць пешаходная зона», — распавёў Мечыслаў Гой.
Перанос прыпынку грамадскага транспарту звязаны з рэканструкцыяй Дома купца Мураўёва.
Пакуль грамадскі транспарт ад плошчы Савецкай да прыпынку «1-я паліклініка» не ходзіць праз замену камунікацый на вуліцах Вялікая Траецкая і Віленская. На наступным тыдні гарадскія службы абяцаюць здаць аб’ект і пусціць транспарт па гэтых вуліцах.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…