Прыпынак грамадскага транспарту «Дом купца Мураўёва» на плошчы Савецкай перанеслі на вуліцу Кастрычніцкую да Дома прафсаюзаў. У будучыні ён можа там і застацца. Пра гэта распавёў старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой у чацвер 16 красавіка.

«Абсталюем там навес і ўсё для зручнасці пасажыраў. А не тое, што цяпер каля дома Мураўёва: ніякага камфорту, без даху. Я лічу, там павінна быць пешаходная зона», — распавёў Мечыслаў Гой.

Перанос прыпынку грамадскага транспарту звязаны з рэканструкцыяй Дома купца Мураўёва.

Пакуль грамадскі транспарт ад плошчы Савецкай да прыпынку «1-я паліклініка» не ходзіць праз замену камунікацый на вуліцах Вялікая Траецкая і Віленская. На наступным тыдні гарадскія службы абяцаюць здаць аб’ект і пусціць транспарт па гэтых вуліцах.


Чытайце таксама:

«Если б я был мэром». Гродненец Николай мечтает снести обл- и горисполкомы

Теперь и в Гродно можно оплатить проезд в автобусе смартфоном

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]