Падвесны пешаходны мост з «Прывалу» ў Пышкі пачнуць будаваць сёлета

Велапешаходны мост будзе даўжынёй 190 метраў, з іх 130 метраў над рэчышчам Нёмана. Пасля праходжання неабходных працэдур будаўніцтва падвеснага маста можа пачацца ўжо ў гэтым годзе.

Праект выканаў інстытут «Гроднаграмадзянпраект». Ён ужо прайшоў дзяржаўную экспертызу. У дадзены момант праект праходзіць узгадненне. Адна з працэдур — ацэнка ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АУНА).

Эколагі тытунёвай фабрыкі «Нёман» перадалі на разгляд падрабязную справаздачу аб АУНА, які вывучаецца спецыялістамі. Пра гэта паведаміў grodnonews.by Казімір Гецэвіч, намеснік начальніка ўпраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама.

Гэта важная працэдура, паколькі праект па разлічаны на стварэнне ландшафтна-рэкрэацыйнага комплексу. Ён злучыць тэрыторыю базы адпачынку «Прывал» і ўрочышча Пышкі.

Што такое АУНА?

Ацэнка ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АУНА) — гэта вызначэнне пры распрацоўцы праектнай дакументацыі магчымага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе пры рэалізацыі праектных рашэнняў, меркаваных змяненняў навакольнага асяроддзя, а таксама прагназаванне яе стану ў будучыні ў мэтах прыняцця рашэння аб магчымасці або немагчымасці рэалізацыі праектных рашэнняў.

АУНА праводзіцца пры распрацоўцы праектнай дакументацыі на першай стадыі праектавання (абгрунтаванне інвеставання, архітэктурны праект).

У Рэспубліцы Беларусь у адпаведнасці з артыкулам 58 Закона «Аб ахове навакольнага асяроддзя» устаноўлена, што ацэнка ўздзеяння на навакольнае асяроддзе праводзіцца ў дачыненні да плануемай гаспадарчай і іншай дзейнасці, якая можа аказаць шкоднае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе.

Што яшчэ пісалі пра гэты мост?

Соединит Пышки с «Привалом». Летом в Гродно начнется строительство пешеходного моста через Неман

В Гродно обсуждают будущий пешеходный мост между Пышками и «Привалом»

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025