gazeta.grsu.by
14 красавіка спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння беларускага пісьменніка і грамадскага дзеяча Аляксея Карпюка. З гэтай нагоды на сайце Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Гродна з’явіўся віртуальны музей яго жыцця і творчасці.
Музей складаецца з шасці частак-«залаў»: «Галоўная», «Біяграфія», «Творчасць», «Успаміны, водгукі», «Галерэя», «Бібліяграфія». «Біяграфія» расказвае пра яго дзяцінства і юнацтва, удзел у Вялікай Айчыннай вайне, пасляваеннае жыццё, сям’ю. Асобнае месца ў біяграфіі займае «Гарадзенскі перыяд». Сярод твораў таксама змешчаны цытаты Карпюка пра сябе і творчасць.
Узгадваюць пра пісьменніка Васіль Быкаў, Аляксей Пяткевіч, Юрась Пацюпа, Данута Бічэль-Загнетава, Аляксандр Фядута, Уладзімір Кіслы, Уладзімір Калеснік, Барыс Клейн, Ліза Чапнік, Андрэй Вашкевіч, Юрка Голуб, Кастусь Куксо, Чола Кукуладзе, Яўген Петрашэвіч, Віктар Кудлачоў і іншыя.
— Гэта даніна памяці выбітнай асобе ў гісторыка-культурнай прасторы Беларусі. Імя празаіка Аляксея Карпюка назаўжды ўпісана ў беларускую літаратуру, памяць пра яго — у сэрцах тысяч беларусаў, хто меў шчасце яго ведаць асабіста, прачытаў творы пісьменніка, а вуліцы старой Гародні добра памятаюць крокі гэтага мужнага і непераможнага ў барацьбе за справядлівасць чалавека, — пішуць стваральнікі.
Для стварэння музея вывучалі дакументы, аўтабіяграфчныя творы, успаміны іншых людзей. Не выключана, што музей будзе папаўняцца.
Беларускі пісьменнік, член Союза пісьменнікаў СССР (1953), грамадскі дзеяч, заслужаны работнік культуры БССР (1980), лаўрэат літаратурнай прэміі Саюза пісьменнікаў БССР імя Івана Мележа (1986), удзельнік партызанскага руху і баявых дзеянняў у Вялікую Айчынную вайну.
Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны І і II ступеняў, медалямі «Партызану Вялікай Айчыннай вайны» І ступені, «За Перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1041−1945 гг.», «За вызваленне Варшавы», «За ўзяцце Берліна» і іншымі, залатым крыжам ордэна «Virtuti Militari» (Польшча).
На доме, дзе жыў пісьменнік, устаноўлена мемарыяльная дошка (2019, вул. Ажэшкі, 49, скульптар Панцялееў В. І.). Імя Аляксея Карпюка было прысвоена вуліцы Гродна ў новым мікрараёне Забалаць у 2014 годзе.
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…
Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…
Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…
Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…