Што цяпер адбываецца ў Астраўцы пасля таго, як на АЭС у 15 расійскіх будаўнікоў знайшлі каранавірус, распавёў Уладзімір Каранік, міністр аховы здароўя РБ падчас брыфінгу.
«На сённяшні момант каля 100 чалавек знаходзіцца пад медыцынскім наглядам і ізаляваны. Гэта не вельмі ім, скажам так, падабаецца. Але сумесна з медслужнай і органамі МУС сітуацыю трымаем пад кантролем», — сказаў міністр.
Цяпер там праводзяць удакладняючую дыягностыку.
— Першы аналіз праводзіўся тэстамі замежнай вытворчасці і вынік быў станоўчы, другі праводзілі з дапамогай іншых тэстаў яшчэ адной замежнай кампаніі - ён паказаў адмоўны вынік. Так што цяпер мы адправілі ўсе вынікі ў рэферэнслабараторыю, каб пераправерыць правільнасць тэстаў.
8 красавіка стала вядома, што ў 15 расійскіх будаўнікоў, якія прыбылі працаваць на АЭС, знайшлі каранавірус. Іх шпіталізавалі і ізалявалі. Клінічных праяў у будаўнікоў няма. Мясцовыя паведамляюць, што ізалявана 190 чалавек — будаўнікі жылі ў звычайнай панэльцы з мясцовымі, два тыдні знаходзіліся ў Астраўцы і наведвалі кафэ, крамы, ГЦ.
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…