У нас суботнік, а не пандэмія. Масавую красавіцкую ўборку не адмянілі

Гродзенскі гарвыканкам прыняў рашэнне з 14 па 23 красавіка правесці ў Гродне гарадскі суботнік. Кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў павінны самі вызначыць дзень і форму правядзення суботніка ў названыя тэрміны.

Абвешчана, што суботнік праводзіцца на добраахвотнай аснове. Яго рэкамендуюць правесці на працоўных месцах або арганізаваць уборку тэрыторый, замацаваных за арганізацыямі.

Гарадскія ўлады просяць кіраўніцтва і ўдзельнікаў суботніка надаць асаблівую ўвагу неабходнасць выканання санітарна-гігіенічных патрабаванняў, уведзеных у сувязі са складаным эпідэміялагічным становішчам.

Чытайце таксама: Разграничивать потоки и держать дистанцию. В Гродно утвердили список мер по борьбе с коронавирусом

Сабраныя на суботніку сродкі абяцаюць накіраваць на добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан зямель агульнага карыстання, гісторыка-культурных каштоўнасцяў і воінскіх пахаванняў у Гродне.

А гэта абавязкова?

Не. Як патлумачыў юрыст на masheka.by, юрыдычнага паняцця «суботнік» беларускі закон не ўтрымлівае. Мяркуецца, што суботнік — гэта свядомая арганізаваная бясплатная праца на карысць грамадства ў вольны ад працы час. За дзень удзелу ў суботніку работніку належыць заработная плата. Але існуе практыка добраахвотнага ўтрымання наймальнікамі грашовых сродкаў, заробленых у дзень правядзення рэспубліканскага суботніка на разліковыя рахункі раённых і гарадскіх выканаўчых камітэтаў, калі работнік выкажа сваю згоду на гэта.

Згодна з артыкулам 137 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь усе работнікі маюць права на выхадныя дні, якія яны могуць выкарыстоўваць па сваім меркаванні. Такім чынам, удзел работніка ў суботніку, які праводзіцца ў выхадны дзень, — справа сапраўды добраахвотная.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025