Песню пра каранавірус запісаў гродзенец Яраслаў Семінскі. Для сваёй кампазіцыі ён выкарыстаў мелодыю песні «Feel» Робі Уільямса.
Тэкст песні пра каранавірус Яраслаў напісаў менш чым за гадзіну. Кажа, піша даўно і склаў ужо больш за 10 песень.
«Сёння занадта вялікая цікавасць прыкаваная да каранавіруса, — распавядае Яраслаў. — Якія навіны не адкрыеш, усюды гэты каранавірус. Хтосьці падумае, што я вырашыў хайпануць. Не, гэта проста мае думкі пра самую актуальную падзею гэтай вясны. Я вырашыў выкарыстаць мелодыю песні „Feel“ Робі Уільямса. Яна меладычная і акурат пасуе мне. Я нават песню ў студыі яшчэ не запісваў і не выкладваў нічога ў сеціва. Вы першыя, хто яе пачуў».
Яраслаў - даўні чытач Hrodna.life. Ён рознарабочы. Мы ўжо не раз мы пра яго пісалі: ён спрабаваў сябе ў мадэльным бізнесе, а таксама падпрацоўваў натуршчыкам для мастакоў. А яшчэ ён паспрабаваў пабіць рэкорд Гродна па адцісканнях.
Яраслаў прызнаецца, што каранавірус яго трывожыць, але ён думае, што летам усё скончыцца.
«Перахварэе ўся планета. Спадзяюся, што да жніўня ўсё пройдзе. Вельмі хачу ў гэта верыць. Шмат у мяне планаў на гэты час. За сябе я не баюся, нават маску не нашу. Кожны дзень у мяне спартыўныя трэніроўкі, імунітэт маладога чалавека справіцца. Больш баюся за блізкіх, старых. Вось пра каго мы павінны хвалявацца», — дадаў Яраслаў.
На 10 красавіка паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя з пачатку ўспышкі каранавіруса ў Беларусі пацвердзілі 1981 выпадак COVID-19. З іх у бальніцах знаходзяцца 1793 чалавек, 169 ачунялі, зарэгістравана 19 смерцяў. 72 пацыента знаходзяцца на апаратах ШВЛ.
Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…
У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…