officelife.media
З пачатку ўспышкі каранавіруса ў Беларусі на 10 красавіка пацвердзілі 1981 выпадак COVID-19. З іх у бальніцах знаходзяцца 1793 чалавекі, 169 ачунялі, зарэгістравана 19 смерцяў. 72 пацыенты знаходзяцца на апаратах ШВЛ, паведамляе Мінздароўя.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя адзначае, што большасць выпадкаў - гэта выяўленыя кантакты 1 і 2 узроўняў. Паводле звестак на 9 красавіка, было 1486 выпадкаў заражэння, прырост за суткі склаў 33% (495 новых выпадкаў). За мінулыя суткі колькасць тых, хто захварэў павялічылася на 39% (420 новых выпадкаў).
Раней міністар здравааховы Уладзімір Каранік заяўляў, што ў Беларусі больш за 2 тысячы апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх і амаль 1,5 тысячы наркозна-дыхальных апаратаў, якія ў шэрагу выпадкаў могуць выкарыстоўвацца для штучнай вентыляцыі лёгкіх.
Нагадаем, што на загад Міністэрства здароўя, апублікаваны 8 красавіка, кантакты 1-га ўзроўню больш не будуць шпіталізаваць. Іх абавязваюць самаізалявацца дома з афармленнем лістка непрацаздольнасці. У так званыя кантактныя цэнтры будуць адпраўляць, толькі калі магчымасці для самаізаляцыі няма.
Пастановай Саўміна ад 8 красавіка ўрад вызначыў правілы самаізаляцыі. Парушальнікаў рэжыму чакае адміністрацыйная (штраф да 50 базавых велічынь [1350 рублёў] або адміністрацыйны арышт) ці крымінальная (аж да пазбаўлення волі) адказнасць.
Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…
У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…