У Беларусі пацверджаныя 1486 выпадкаў каранавіруса. Рост за суткі - на 40%, новыя смерці

Паводле звестак на раніцу 9 красавіка, у Беларусі пацверджаныя ўжо 1486 выпадкаў COVID-19. У бальніцах знаходзяцца 1331 чалавек, 139 ачунялі, 16 памерлі. 55 пацыентаў маюць патрэбу ў апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх, паведамілі у Міністэрстве аховы здароўя.

Праведзена больш за 49 тысяч тэстаў на каранавірус, колькасць лабараторый для тэставання павялічылася да 14. Міністэрства аховы здароўя адзначае, што паве, лічэнне колькасці
станоўчых вынікаў тэсту прапарцыйна павелічэнню колькасці тэстаў, якія праводзяцца.

Статыстыка па рэгіёнах (паводле інфармацыі belta.by):

Гродзенская вобласць: 28 шпіталізаваны;
Мінск: 699 шпіталізаваны, 102 выпісаны, 6 памерлі;
Мінская вобласць: 153 шпіталізаваны, 1 выпісаны, 3 памерлі
Віцебская вобласць: 364 шпіталізаваны, 35 выпісаныя, 7 памерлі;
Гомельская вобласць: 35 шпіталізаваныя, 1 выпісаны;
Магілёўская вобласць: 35 шпіталізаваны;
Брэсцкая вобласць: 17 шпіталізаваны.

Таким чынам, за суткі колькасць лабараторна пацверджаных выпадкаў вырасла на 39% (8 красавіка было 1066 выпадкаў).

Амаль тыдзень таму, 3 красавіка, быў пацверджаны 351 выпадак заражэння;
4 красавіка — 440 (+89);
5 красавіка — 562 (+122);
6 красавіка — 700 (+138);
7 красавіка — 861 (+161);
8 красавіка — 1066 (+205);
9 красавіка — 1486 (+420).

За апошнія шэсць дзён колькасць заражаных вырасла больш чым у чатыры разы.

У канцы сакавіка Кіраўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Тедрос Гебрэісус заявіў, што самаізаляцыя грамадзян і абмежаванне на рух дазволяць выйграць час з распаўсюджваннем каранавіруса, аднак для выратавання жыццяў гэтага недастаткова. «Папрасіць людзей застацца дома і спыніць рух насельніцтва — гэта выйграць час і знізіць нагрузку на сістэмы аховы здароўя. Самі па сабе гэтыя меры не патушаць эпідэмію. Мэта такіх мер — стварыць магчымасці для прыняцця больш дакладных і адрасных мер, неабходных для стрымання перадачы інфекцыі і выратавання жыццяў,» — прыводзіць яго словы who.int.

Расія пры спрыяльным развіцці падзей у пачатку лета плануе выходзіць з сітуацыі з каранавірусам. «Нам трэба пратрымацца 10−14 дзён, — цытуе ria.ru кіраўніцу ФМБА Вераніку Скварцову. — Калі першыя выпадкі ў нас з’явіліся ў канцы лютага, можна казаць пра запуск працэсу адносна інтэнсіўным з 1 сакавіка».

Літву пік эпідэміі чакае ў сярэдзіне красавіка ці пачатку траўня, сказала галоўны эпідэміёлаг краіны Ларэта Ашоклене падчас прэс-канферэнцыі. З дапамогай матэматычнай мадэлі атрымалася вылічыць, што колькасць хворых на каронавірус у Літве можа вырасці да 3000, а спыніць яго распаўсюд дапамогуць толькі яшчэ як мінімум два месяцы жорсткага каранціну, піша delfi.lt.


Да 18 выклікаў у дзень. Як змянілася работа ўрача ў паліклініцы з-за каранавіруса

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025