Супермесяц — гэта поўня, якая супадае з праходжаннем месяцам бліжэйшай да зямлі кропкі сваёй арбіты. У ноч на 8 красавіка месяц апынуўся прыкладна ў 357 тыс. км ад зямлі, а вялікую частку часу натуральны спадарожнік знаходзіцца на адлегласці каля 384 тыс. км.
Таму месяц ў небе ўначы здаваўся значна больш буйным і яркім, чым звычайна, піша БЕЛТА.
Суперпоўні адбываюцца кожныя некалькі месяцаў, але гэтая суперпоўня — самая яркая ў 2020 годзе.