Паступленне ў Польшчу, да якога рыхтуюцца многія школьнікі з Гродна, можа сарвацца з-за каранавіруса. З-за пандэміі зачыненыя межы, у Польшчы ўведзены жорсткі каранцін. Цяпер не ясна, ці будзе ў цяперашніх гродзенскіх абітурыентаў магчымасць стаць студэнтамі замежных ВНУ.
Падаўжэнне вясновых канікул пакуль не паўплывала на працягласць навучальнага года ў Беларусі, тэрміны правядзення выпускных экзаменаў і ЦТ таксама не змяніліся. На сайце Міністэрства адукацыі напісана, што апошні званок у беларускіх школах празвініць 30 мая. Іспыты ў 11-х класах запланаваны з 1 па 9 чэрвеня, а цэнтралізаванае тэставанне — з 13 чэрвеня па 4 ліпеня.
Праўда, пакуль ніхто не можа з упэўненасцю сказаць, што ўсё так і будзе.
Школьнікі, якія плануюць паступленне ў Польшчу, беларускімі экзаменамі звычайна не цікавяцца — ім яны проста не патрэбныя. Але ва ўмовах пандэміі ўсё можа змяніцца. Выпускнікі 2020 года, якія планавалі вучыцца ў Польшчы, распавялі Hrodna.life, як сочаць за сітуацыяй з каранавірусам і якія альтэрнатыўныя планы ў іх ёсць.
«Пакуль усё пакрыта невядомасцю, — кажа Дар’я, — Але я стараюся не хвалявацца. Тым больш, што цяпер стагоддзе тэхналогій і ўсе экзамены можна правесці анлайн».
На выпадак, калі мяжы не адкрыюць, у Дар'і ёсць запасны варыянт — працягнуць вучобу ў Беларусі. «Раней разглядала варыянты паступаць у беларускія ВНУ, так што без адукацыі не застануся».
«На дадзены момант мне нічога не вядома, — кажа Данііл. — Я сачу за навінамі і спадзяюся на лепшае».
На яго думку, да экзаменаў эпідэмія пойдзе на спад і межы адкрыюць. Калі не, то Данііл гатовы да плана «Б»: «Буду паступаць у каледж, напрыклад, у Гродзенскі электратэхнічны. Або ў войска пайду. Там на ўсіх месца хопіць»
«Наконт межаў - толькі Богу вядома», — сумна жартуе ён.
Праўда, вялікія надзеі ўскладае на магчымасці дыстанцыйнай падачы дакументаў у польскія ВНУ і варыянты з дыстанцыйным навучаннем. Ідэю паступаць у Беларусі Максім не разглядае. На крайні выпадак збіраецца адкласці паступленне на год.
Школьнікі кажуць, што ў размовах з аднакласнікамі тэма выпускнога і паступлення адна з самых частых. Маўляў, усе разумеюць, што дзеля эпідэміялагічнай бяспекі і баль, і экзамены могуць адмяніць. Але пакуль большасць спадзяецца на лепшае. «Парад жа 9 траўня не адмяняюць, значыць і выпускны таксама адзначым», — абнадзейваюць школьнікі адзін аднаго.
Праўда, яна адзначае: калі не пачнуць працаваць консульствы і не адчыняць мяжы, не ўсе жадаючыя змогуць паехаць вучыцца за мяжу — зараз не ва ўсіх выпускнікоў ёсць візы.
«Нічога не вядома. Я звязвалася з NAWA [дзяржаўнае агенцтва, якое арганізуе экзамены і дае ўрадавыя стыпендыі для замежнікаў з польскімі каранямі - рэд.], яны нічога яшчэ не ведаюць.
Некаторыя вну адкрылі прыём заявак. Будуць у электронным выглядзе прымаць дакументы. Магчыма, нават гутаркі правядуць праз скайп. Такая практыка і раней была ў некаторых навучальных установаў.
Але нічога канкрэтнага пакуль сказаць вучням не можам. Самі хвалюемся. Цяжкая сітуацыя".
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…