11 красавіка ў Гродне павінна была адбыцца вялікая сустрэча матацыклістаў – больш за сотню мотабратоў збіраліся сустрэцца на пляцоўцы ДАІ і праехаць вялікай калонай па горадзе. Сёння арганізатары паведамілі “АўтаГродна”, што планы памяняліся.

Міхаіл “Мядзведзь” з клуба NASHORN MCC паведаміў:

“Паважаныя матацыклісты!

У сувязі са складанай эпідэміялагічнай абстаноўкай, звязанай з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі, NASHORN MCC паведамляе аб адмене запланаванага на 11 красавіка адкрыцця мотасезона 2020 года ў г. Гродна.

Беражыце сябе і сваіх блізкіх!”

У Гродне адмянілі “Адкрыццё мотасезона 2020”