Дзяржорганы атрымалі ліст з рэкамендацыямі Мінздрава: калі магчыма, пераходзьце на удалёнку

Ліст з рэкамендацыямі «ў дзяржаўныя органы і арганізацыі па спісе» стаў прыходзіць з пачаткам новага тыдня. Ён падпісаны галоўным санітарным урачом Жукавай 4 красавіка. У ім актуальны спіс рэкамендацый, дзе другім пунктам значыцца: «пры наяўнасці магчымасці рэкамендуем арганізаваць дыстанцыйны спосаб працы». І яшчэ шмат падрабязнасцяў, піша Onliner.by.

1. Прыехалі з-за мяжы? На 14-дзённую самаізаляцыю.

2. Калі ёсць магчымасць арганізаваць дыстанцыйную працу — зрабіце гэта.

3. Людзей з прыкметамі прастуды не дапускаем да працы.

4. Рассунуць супрацоўнікаў на 1−1,5 метра адзін ад аднаго.

5. Усе масавыя мерапрыемствы адкласці да стабілізацыі сітуацыі.

6. Нарады і планёркі праводзіць па відэасувязі.

7. Адмяніць замежныя камандзіроўкі.

8. Забяспечыць гігіену рук.

9. «Забяспечыць магчымасць выкарыстання медыцынскіх масак».

10. Рэгулярная вільготная ўборка, і тэлефоны мыць з мылам.

11. Арганізаваць праветрыванне і ўвільгатненне.

12. Размясціць інфармацыйныя матэрыялы аб прафілактыцы ўсюды.

У канцы: усё гэта дорага і запатрабуе выдаткаў, але абыйдзецца танней, чым магчымыя наступствы ад ігнаравання гэтых правілаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025