Першы анлайн-івэнт ад Hrodna.life прайшоЎ 2 красавіка. Ім стаў майстар-клас Руслана Кулевіча «Як адкрываць гісторыю праз вусныя ўспаміны». У жывым эфіры Руслан працаваў з вуснымі ўспамінамі гродзенскага старажыла Януша Паруліса. Усе зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць запіс размовы па электроннай пошце. Іншыя ахвотныя могуць паслухаць запіс па спасылцы.
На майстар-класе Руслан распавёў пра асноўнае правіла працы са сталымі людзьмі: ніколі не трэба перабіваць чалавека, варта даць яму выгаварыцца.
Падчас размовы з Янушам усплывалі не толькі яго асабістыя ўспаміны, але і «ўспаміны ўспамінаў» бацькоў і дзядуль з бабулямі.
Руслан звярнуў увагу на тое, што ў працы з занатаванымі ўспамінамі потым праводзіць перыядызацыю — сам разносіць розныя часткі наратыву героя адпаведна ўзгаданаму часу.
Ва ўспамінах часам узнікаюць вельмі асабістыя рэчы. На першы погляд, яны тычацца толькі героя, але насамрэч таксама характарызуюць час.
Так Януш распавёў, што ў дзяцінстве, у паваенныя гады, меў мянушку «Вантрубка». Яе вытокі аказаліся цесна звязанымі з побытам гарадской сям'і. Дом Парулісаў мясціўся недалёка ад рынка. Туды з суседніх вёсак прывозілі на продаж жывёлаў на мяса.
Януш расказаў, што маці купляла тушкі цялушак, сама здымала з іх шкуру, разбірала і прадавала па частках. Для сваёй сям'і звычайна пакідалі ўнутранасці. Малы Януш больш за ўсё любіў есці вантробу.
Калі маці выходзіла клікаць малога падсілкавацца, то крычала: «Януш! Вантрубка!» Гэта заўважылі і падхапілі сябрукі хлончыка. Так ён і атрымаў сваю мянушку.
Цалкам запіс размовы можна паслухаць тут. Калі ёсць пытанні да Руслана іх можна задаваць журналісту асабіста.
Набыць два папярэдніх сборнікі успамінаў сталых гродзенцаў, сабраных Русланам Кулевічам, можна ў крамах Акадэмкніга (Мінск) і Белкніга (Гродна), а таксама ў рэдакцыі Hrodna.life (вул. Кірава 3, Гродна) і ў выдавецтве «Літары» (вул. Маркса 11, Гродна).
Удзел у майстар-класе і доступ да відэаматэрыялу занятка цалкам бясплатны. За гэта дзякуем падтрымцы партнёраў рэдакцыі студыі камп’ютарнага дызайну Іквадарт.
Арганізацыйную і метадычную падтрымку мерапрыемства забяспечыла «Навучальна-практычная установа «Цэнтр падрыхтоўкі медыяспецыялістаў «Медыятрэнер». Да іх таксама можна звяртацца па арганізацыі разнастайных адукацыйных курсаў і лекцый і ўдзеле ў падобных мерапрыемствах.
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…