Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка кажа, што ў Беларусі няма лавінападобнага прыросту захворвання новым каранавірусам COVID-2019. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
«У нас сёння 794 чалавекі шпіталізаваныя, 31 на ШВЛ. Катастрофы абсалютна няма», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
«Так, прырост у нас назіраецца. Дзякуй богу, што не лавінападобны. І гэта трэба было ўтрымаць», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.