Рэстараны, кафэ і бары ў Гродне абмяжоўваюць час працы або часова зачыняюцца. Дыскатэкі працуюць да 23.00, дзейнасць кальянных абмежаваная. Тым часам многія заклікаюць падтрымаць лакальны бізнес і любімыя месцы, каб пасля каранціну вы зноў маглі хадзіць туды. Установы, у сваю чаргу, уводзяць зніжкі ці інакш імкнуцца прыцягнуць наведвальнікаў.
Сышлі на канікулы: бар «Корица», кавярня «Віленская» (былая «Ці&Кава»), «Чабурэчная» на Віленскай, рэстаран «Бакст», бар «Куба», рэстабар «Гранат», фастфуд «Club Kebab», творчы каворкінг «Найла».
Кавярня працуе з новым графікам — з 10.00 да 22.00 штодня. «Гасцей зусім няшмат, чэргаў няма, таму мы працуем не толькі ў фармаце „з сабой“, але і ў звыклым рэжыме. У нас ёсць антысептык, мы суперчаста дэзінфікуем паверхні, дзвярныя ручкі, выключальнікі, рэгулярна праветрываем памяшканне і просім вас трымаць дыстанцыю», — пішуць супрацоўнікі.
«Наша Кава» на знізіла коштаў. Замест гэтага кавярня пералічвае 20% выручкі ад продажаў на вынас на збор грошай на куплю сродкаў індывідуальнай абароны лекарам. Купляючы каву ў іх, вы дапамагаеце змагацца з пандэміяй.
Таксама ў «Нашай Каве» запусцілі дастаўку кавы, дэсертаў, круасанаў і кававага зерня.
Ежу можна замовіць і з другой установы гэтай сеткі - кавярні «Справа». У пешай даступнасці ад кавярняў дастаўка бясплатная, па горадзе — 2 рублі, пры замове ад 10 рублёў бясплатна. Дастаўшчык будзе ў пальчатках, у яго ёсць антысептык.
На ўсе дэсерты з сабой — зніжка 20%. І, вядома, у кафэ ёсць антысептык.
На ўсе пазіцыі меню — зніжка 25%.
Меню з сабой — са зніжкай 20%.
У дастаўцы дзейнічае зніжка — 15%. Зніжка на вынас — 25%.
Тут павялічылі дыстанцыю паміж столікамі. Рэкамендуюць браць каву з сабой і апрацоўваць рукі антысептыкам, які тут ёсць.
Крама арганізавала бясплатную дастаўку па Гродне сваімі сіламі. Па Беларусі тавары з «Цудоўні» даставіць пошта.
Тут адмянілі ўсе мерапрыемствы, але арэндаваць памяшканне пад вашу адказнасць вы можаце.
Бар змяніў час працы: у панядзелак тут закрыта, у іншыя дні ён працуе з 18.00 да апошняга кліента, але мінімум да 1.00.
Вадкае мыла ў прыбіральні замянілі медыцынскім антыбактэрыйным сродкам, кожнаму наведвальніку дадаткова прапануецца апрацаваць рукі антысептыкам, усе паверхні рэгулярна праціраюць дэзінфікуючым сродкам.
Па жаданні кліента напой могуць падаць у аднаразовым пластыкавым кубачку. Посуд мыюць адмысловым дэзінфікуючым сродкам. Пол таксама мыюць антыбактэрыйным сродкам, што выкарыстоўваюцца ў бальніцах і паліклініках.
Бар павялічыў колькасць прыборак. Дзвярныя ручкі і паверхні часта праціраюцца дэзінфектарамі. Праверылі магутнасць вентыляцыйных сістэм. Супрацоўнікі з прыкметамі любых захворванняў працаваць не будуць.
Для тых, хто замаўляе з сабой, ёсць зніжка 20%. Бар гатовы да павелічэння заказаў на дастаўку.
У пятніцу і суботу бар абмяжоўвае колькасць гасцей — не больш за 80 чалавек. Госці пры ўваходзе будуць дэзінфікаваць рукі антысептыкам.
Дыскатэк і дыджэяў не будзе, будзе караоке і музыка. Працуе бар у выхадныя без змен: 18: 00−06: 30.
Арганізатары «Мозгобойни» прапануюць пагуляць онлайн. Для гэтага ёсць MozgoParty — квіз для хатніх вечарынак. Больш за 80 гульняў даўно чакаюць вас па спасылцы. Гэтак жа можна пагуляць у анлайн-гульню ў супольнасці.
Квіз «VSпомнить VSё» таксама выклаў сваю анлайн-гульню, пры гэтым бясплатна.
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…