Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала новыя лічбы колькасці заражаных і памерлых ад каранавіруса. Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў інфекцыі вырасла на 28% за дзень.

У Беларусі па стане на 05.04.2020 на стацыянарным лячэнні з каранавіруснай інфекцыяй знаходзяцца 502 чалавекі. У большай часткі пацыентаў захворванне працякае ў лёгкай ці сярэдняй форме. Ачунялі 52 чалавекі. 8 пацыентаў памерлі. Як піша Міністэрства аховы здароўя, у іх былі абцяжараныя каранавіруснай інфекцыяй шматлікія хранічныя захворванні.

Колькасць заражэнняў імкліва расце другі дзень запар. На 4 красавіка рост выпадкаў каранавіруса за суткі склаў 25% - 440 супраць 351 на дзень раней. Яшчэ адзін дзень раней рост быў 17% - 351 супраць 300 на 2 красавіка. Гэта прыкладна адпавядае тэмпам распаўсюджвання інфекцыі на дадзеным этапе эпідэміі ў іншых краінах, заўважылі n*.by.


Усе навіны пра каранавірус