Падапечныя Ігара Кавалевіча ў трэцім туры чэмпіянату Беларусі згулялі ў безгалевую нічыю з “Шахцёрам”. Матч праходзіў у Салігорску 4 красавіка.

Гульня паміж супернікамі праходзіла практычна пры пустых трыбунах салігорскага стадыёна. Каманды паказалі роўны футбол і не здолелі забіць.  У выніку заканамерная нічыя.

“Шахцёр” – “Нёман” – 0:0


Пасля трох тураў “Нёман” мае ў сваім актыве 4 ачкі і 6-е месца ў турнірнай табліцы. Свой наступны матч жоўта-зялёныя правядуць у Гродне 10 красавіка і будуць прымаць бабруйскую “Белшыну”.

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы