Гродзенскія актывісты раздалі паўтары тысячы масак медыкам

Гродзенскія актывісты 3 красавіка развезлі паўтары тысячы масак па трох гродзенскіх клініках. Гэта Гродзенская абласная інфекцыйная клінічная бальніца, Гродзенская абласная клінічная бальніца і Гродзенская абласная дзіцячая клінічная бальніца.

— Сёння развезлі паўтары тысячы масак па трох гарадзенскіх клініках. Нават не ўяўляеце, з якой удзячнасцю да нас ставіліся нашы медыкі. Калі гэта дапаможа выратаваць хаця б адно жыццё — значыць, усё не дарма! — піша Вадзім Саранчукоў.

Фота: facebook.com
Фота: facebook.com
Фота: facebook.com
Фота: facebook.com

У каментарах пішуць, што калегі з абласных і раённых цэнтраў таксама просяць дапамогі. Запыты медыкаў апрацоўваць праз пошту covid19@imenamag.by. Далучыцца да сбору сродкаў для медыкаў можна па спасылцы.

Таксама дзякуючы дапамозе грамадства і бізнесу пастаўлена:

— 2000 рэспіратараў класа абароны ffp3 (пялёстак) для дзіцячай інфекцыйнай бальніцы ў Мінску. Яшчэ 2000 ffp2, якія знайшлі для дзіцячай інфекцый, бальніца закупіла самастойна;
— 291 рэспіратар класа абароны ffp3 для 3-й гарадской дзіцячай бальніцы;
— 1000 рэспіратараў класа ffp3 паедзе ў Віцебск.

Як яшчэ можна дапамагчы?

Зараз ствараецца база валанцёраў па ўсёй Беларусі, якія пры неабходнасці будуць гатовыя дапамагчы іншым у бягучай сітуацыі з COVID19.

Дапамога можа быць любой: набыць і прывезці прадукты і лекі сталым, прыгатаванне ежы дактарам і сталым, інфармацыйная і фінансавая падтрымка, расклейка інфармацыйных флаераў і г. д.

Калі вы хочаце чымсьці дапамагчы — запоўніце коротную форму па спасылцы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025