У Гродне скарацілася колькасць аўтобусаў на маршрутах, піша belta.by са спасылкай на «Аўтобусны парк горада Гродна». Тры маршруты часова адмянілі.
Зніжэнне колькасці аўтобусаў звязана з памяншэннем пасажырапатоку. З 1 красавіка ў Гродне на лінію выходзіць на 10% менш машын.
«Большасць пасажыраў, зрэшты, нязручнасцяў не адчуюць. Дзесьці больш сталі інтэрвалы паміж аўтобусамі», — патлумачылі ў аўтобусным парку.
Расклад руху змяніўся. Часова адмянілі тры аўтобусныя маршруты — № 39, 48 і 61, таксама стала менш транспарту пасля 21:00.
Дзяржаўнае прадпрыемства «Аператар пасажырскіх перавозак» паведамляе, што колькасць рэйсаў на тралейбусных маршрутах у Гродна таксама паменшылі. Новы расклад аўтобусаў і тралейбусаў у Гродне размясцілі на сайтах аператараў.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…