Раніцай 1 красавіка адразу некалькі чытачоў звярнуліся ў рэдакцыю Hrodna.life з інфармацыяй пра тое, што сажалку на Рэпіна пачалі засыпаць. Хоць раней гарадскія службы абяцалі яе аднавіць. Сітуацыю пракаментавала дэпутатка акругі Алена Жалезняковіч.
У канцы лістапада 2019 гады пасля шматлікіх зваротаў і публікацый у СМІ гарадскія ўлады звярнулі ўвагу на праблему і пачалі работы па аднаўленні сажалкі па вуліцы Рэпіна. У старадаўнім вадаёме планавалі зрабіць гідраізаляцыю і запусціць зноўку ваду.
«У мінулым годзе абяцалі ратаваць возера, але засыпалі роўна з берагамі. За тры дні навезлі пяску. Нас падманулі. Такое пачуццё, што гэта ўсё будзе, як з «Алыми парусами««, — напісала чытачка Юлія.
Дэпутат акругі Алена Жалезняковіч адзначае, што пытанне аднаўлення сажалкі ў яе на кантролі.
«Ёсць рашэнне Гродзенскага выканкама па аднаўленні сажалкі на вуліцы Рэпіна. На сённяшні дзень прынята рашэнне, што сажалка будзе глыбінёй 1,5 м. Дно зараз умацоўваюць, у будучыні пакладуць гідраізаляцыйны матэрыял і запоўняць вадой. Цяпер возяць зямлю, каб засыпаць дно. Дзесьці падсыпалі па самы бераг для таго, каб заехала тэхніка. Без гэтага зрабіць нічога немагчыма. У планах нічога не памянялася. Ніхто засыпаць сажалку не будзе».
Сажалка па вуліцы Рэпіна з’яўляецца адной з нямногіх у Кастрычніцкім раёне Гродна. Яна вядома яшчэ з часоў Рэчы Паспалітай. Гісторыю вадаёма часта распавядае жыхарам мікрараёна кіраўнік музея ў гімназіі № 4 Вольга Грамыка.
«Сажалкі вакол каралеўскай рэзідэнцыі „Аўгустовак“ мелі прыроднае паходжанне, але заўсёды былі акультураны. Вадаёмы пашыралі, паглыблялі або засыпалі, надаючы патрэбную форму, паводле неабходнасці і ў адпаведнасці з прызначэннем.
Адзіная захаваная сажалка на Рэпіна заўсёды мела не гаспадарчае прызначэнне, а шпацырнае. Яна заўсёды была абсаджаная дрэвамі, да яе вялі сцежкі. Мабыць, гэтая тэрыторыя, хоць і прыватная, ніколі не была закрытай, бо ў адной з Памятных кніжак Гродна гаворыцца, што „ў парк Аўгустова, што ў двух кіламетрах ад горада, любяць на выходныя выязджаць гродзенцы на пікнік, на прагулкі“.
Асабліва папулярным возера ў якасці месца адпачынку гараджан стала ў польскі міжваенны перыяд. І ў савецкія гады, і ў цяперашні час тут адпачываюць гараджане. Сёння гэты аб’ект важны не толькі як частка гісторыі, але і з пазіцыі экалагічнага балансу мікрараёна», — адзначыла Вольга Грамыка.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…