З 9.00 1 красавіка да 31 мая будзе часова забаронены рух транспарту на вуліцы Леніна ў Гродне, паведамляе grodnonews.by.

Зменяцца маршруты гарадскіх аўтобусаў:

маршрут № 3 “Фолюш-Чыгуначны вакзал” змяніць на маршрут № 3 “Фолюш-Заапарк”, які будзе курсіраваць: прыпыначны пункт “Фолюш” – вул. Будзёнага (без зменаў), далей: прыпыначны пункт “Заапарк” і назад у тым жа кірунку;

маршрут № 5 “Лапенкі-Райсельгастэхніка” будзе курсіраваць: прыпыначны пункт “Лапенкі” – вул. Ціміразева (без зменаў), далей: вул. Будзёнага-праспект Касманаўтаў і далей па сваім маршруце без зменаў, назад у тым жа кірунку;

маршрут № 8 “Вішнявец-вуліца Урублеўскага” будзе курсіраваць: прыпыначны пункт “Вішнявец” – вул. Карла Маркса (без зменаў), далей: вул. Будзёнага-вул. Ажэшкі-вул. Дзяржынскага і далей па сваім маршруце без зменаў, назад у тым жа кірунку;

маршрут № 16 “Вішнявец – вуліца Белыя Росы” будзе курсіраваць: прыпыначны пункт “Вішнявец” – праспект касманаўтаў (без зменаў), далей: вул. Будзёнага – вул. Ціміразева-вул. Каханоўскага і далей па сваім маршруце без зменаў, назад у тым жа кірунку;

маршрут № 37 “Багушэвіча-2-Чыгуначны вакзал” змяніць на маршрут № 37 “Багушэвіча-2-Заапарк”, які будзе курсіраваць: прыпыначны пункт “Багушэвіча-2” – праспект касманаўтаў (без зменаў), далей: вул. Будзёнага – прыпыначны пункт “Заапарк” і назад у тым жа кірунку;

маршрут № 47 “Альшанка-Чыгуначны вакзал” змяніць на маршрут № 47 “Альшанка-Заапарк”, які будзе курсіраваць: прыпыначны пункт “Альшанка” – праспект Касманаўтаў (без зменаў), далей: вул. Будзёнага – прыпыначны пункт “Заапарк” і назад у тым жа кірунку;

маршрут № 3тк “Фолюш-Чыгуначны вакзал” змяніць на маршрут № 3тк “Фолюш – Заапарк”, які будзе курсіраваць: прыпыначны пункт “Фолюш” – вул.Будзёнага (без зменаў), далей: прыпыначны пункт “Заапарк” і назад у тым жа кірунку.