«Памерла, павязуць у Мінск на крэмацыю». Першая смерць у капыльскай вёсцы, дзе ўспыхнуў каранавірус

Уначы 1 красавіка ў Капыльскай раённай бальніцы памерла 70-гадовая пацыентка Наталля Арлова. Яна была з вёскі Доктаравічы, дзе зафіксавалі ўспышку каранавіруса, піша n*.by.

Пра гэта «Нашай Н**е» стала вядома як з колаў, блізкіх да медыкаў, так і ад мясцовых жыхароў. «Памерла, павязуць у Мінск на крэмацыю», — сказалі нам у Доктаравічах.

Справа ў тым, што яшчэ 30 і 31 сакавіка ў вёсках Доктаравічы, Новыя Доктаравічы і Вуглы Капыльскага раёна працавалі медыкі ў касцюмах спецадзення. Людзей папярэджвалі пра тое, што не трэба выходзіць на вуліцы без патрэбы. У многіх жыхароў бралі мазкі на каранавірус. Частку людзей пасля адправілі ў бальніцы Мінска, Барысава і Капыля.

Сярод першых хворых з пнеўманіяй была настаўніца англійскай мовы Наталля Арлова. У Капыль яе даставілі ў цяжкім стане, таму нават не пераводзілі ў Мінск. Яе жыццядзейнасць падтрымлівалі з дапамогай адзінага ў раёне апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Наталля Арлова нарадзілася ў 1949 годзе ў Баку. Дзявочае прозвішча — Пячонава. Вучылася ў Пяцігорскім лінгвістычным універсітэце. Доўгі час з мужам жыла ў Мінску, а калі выйшла на пенсію, то перабралася ў Доктаравічы, дзе жыве яе брат. Працавала ў школе, дзе выкладала англійскую мову ў пятым і сёмым класах.

Школу ў Доктаравічах закрылі на каранцін, многіх дзяцей вазілі ў раённы цэнтр, каб здаць аналізы.

Старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык ў размове з «Нашай Н**ай» адзначае, што Наталля Арлова сапраўды была шпіталізавана, але на цяперашні момант не ведае яе стану. «Нас не інфармуюць», — кажа Сяргей Пілішчык.

«Усе каментары па каранавірусе дае міністр аховы здароўя. Прэс-служба дасць вычарпальную інфармацыю. Каранціну на тэрыторыі раёна няма, у нас ходзіць транспарт, працуюць усе аб’екты», — сказаў Сяргей Пілішчык.

Паводле інфармацыі «Нашай Н**ы», усе іншыя пацыенты ў Капылі пачуваюць сябе нармальна, пагрозы іх жыццю няма.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024

Прадзюсарскі цэнтр, які няўдала судзіўся з Бондаравай, абскардзіў рашэнне суда (абноўлена)

ТАА "Флагман М'юзік" не пагадзілася з адмовай у іску аб абароне дзелавой рэпутацыі да актывісткі…

18 верасня 2024