У Гродне ствараюць Цяпліцу моладзевых ініцыятыў. Гэта інтэнсіўны навучальны курс, у межах якога вы авалодаеце цэлым шэрагам важных для жыцця ў сучасным грамадстве кампетэнцый: мэтавызначэнне, планаванне дзейнасці, крытычнае мысленне, кіраванне канфліктамі, прыняццё рашэнняў, аргументацыя ўласнай пазіцыі і актыўнае слуханне.
Цяпліца дапаможа таксама распрацаваць і рэалізаваць разам з новымі сябрамі грамадска-карысныя праекты і акцыі, пазнаёміцца з вялікай колькасцю людзей, якія штодня імкнуцца зрабіць наш горад больш камфортным і цікавым для жыцця.
Праграма навучання ў межах Цяпліцы будзе складацца з заняткаў па вечарах (звычайна — адзін раз у тыдзень працягласцю 2−3 гадзіны), сустрэч з вядомымі гарадзенскімі грамадскімі актывістамі і актывісткамі, а таксама некалькіх трэнінгаў, якія будуць адбывацца ў выходныя дні. Мы думаем таксама над онлайн-фарматамі заняткаў Цяпліцы.
Заняткі ў Цяпліцы будуць весці вядомыя гарадзенскія актывісты і актывісткі, якія маюць вялізны досвед арганізацыі адукацыйных, экалагічных, культурніцкіх, краязнаўчых і іншых праектаў і імпрэзаў.
Прапануем паглядзець папярэднюю праграму заняткаў Цяпліцы:
29 красавіка, 18.00−21.00
Адчыняем Цяпліцу: прэзентацыя праграмы, знаёмства з удзельнікамі, арганізатарамі, ментарамі, трэнерамі. Узгадненне мэтаў удзелу, нормаў сумеснай працы
6 траўня, 18.00−21.00
Я хачу зрабіць гэты свет лепшым. Дыскутуем пра лідэрства, веды і ўменні, неабходныя лідэрам, важныя грамадзянскія кампетэнцыі, абменьваемся ідэямі ўласных грамадска-карысных праектаў. Сустрэча-гасцёўня з вядомымі гарадзенскімі актывістамі і актывісткамі
13 траўня, 18.00−21.00
Якім/якой я хачу быць, каб змяняць гэты свет да лепшага. Зазіраем у будучыню, вучымся ставіць жыццёвыя мэты. Сустрэча-гасцёўня з вядомымі гарадзенскімі актывістамі і актывісткамі
20 траўня, 18.00−21.00
Як навучыцца працаваць у камандзе з іншымі людзьмі і матываваць іх да грамадска-карыснай дзейнасці. Сустрэча-гасцёўня з вядомымі гарадзенскімі актывістамі і актывісткамі
27 траўня, 18.00−21.00
Як навучыцца прымаць рашэнні і кіраваць канфліктамі. Сустрэча-гасцёўня з вядомымі гарадзенскімі актывістамі і актывісткамі
6−7 чэрвеня, 10.00−16.00
Як распрацаваць праект сваёй мары: вучымся апісваць патрэбы ў рэалізацыі праекта, планаваць яго мэты, ключавыя мерапрыемствы, шукаць сродкі на рэалізацыю.
10 чэрвеня, 18.00−21.00
Як навучыцца планаваць свае прыярытэты, каб затым не скардзіцца, што не хапіла часу. Сустрэча-гасцёўня з вядомымі гарадзенскімі актывістамі і актывісткамі.
20−21 чэрвеня, 10.00−16.00
Як навучыцца лепш камунікаваць з іншымі людзьмі і распавядаць пра свой праект так, каб яго захацелі падтрымаць іншыя.
27 чэрвеня, 18.00−21.00
Дзень славы: прэзентуем распрацаваныя ў межах Цяпліцы праекты і святкуем сканчэнне курса
Пачатак заняткаў Цяпліцы запланаваны на 29 красавіка.
Для таго, каб заявіцца для ўдзелу ў занятках Цяпліцы, калі ласка, запоўніце вось гэтую форму.
Цяпліца з’яўляецца часткай праграмы HrodnaYouthHub, якая рэалізуецца ўстановай «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый», ГА «Цэнтр «Трэці Сектар», Вэб-парталам Hrodna.Life, валанцёрскай групай «Крок насустрач», у партнёрстве з Міжнароднай некамерцыйнай арганізацыяй Pact пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).
Сачыць за магчымасцю ўдзелу ў іншых мерапрыемствах праграмы можна ў групах у Фэйсбуку і Інстаграме:
https://www.facebook.com/groups/540 293 086 589 015/
https://instagram.com/hrodnayouthhub?igshid=q8jl7858bt05
Дадатковую інфармацыю пра Цяпліцу моладзевых ініцыятыў можна атрымаць таксама па тэлефоне: + 375 33 634 10 41
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…