Фота ілюстрацыйнае. Jakub Orzechowski / Agencja Gazeta
Польшча ў змаганні з каранавірусам з 1 красавіка ўводзіць новыя абмежаванні, яшчэ больш жорсткія. Іх абвясціў 31 сакавіка прэм’ер-міністр Матэуш Маравецкі.
Цяпер у крамах можа знаходзіцца максімум 3 чалавекі на адну адкрытую касу. Напрыклад, калі ў краме адкрытыя 3 касы, то хадзіць па зале зможа максімум 9 чалавек. Яны абавязаныя надзяваць пальчаткі. На пошце на адно акенца можа прысутнічаць максімум 2 чалавекі.
У аптэках вылучылі адмысловыя гадзіны — 10.00−12.00, калі яны адкрытыя толькі для кліентаў старэйшых за 60 гадоў.
У крамах і іншых пунктах абслугоўвання трэба будзе праводзіць дэзінфекцыю ўсяго, чаго кранаўся кліент, пасля кожнага кліента.
Ад чацвярга выходзіць з дамоў можна толькі па адным чалавеку. Калі па вуліцы ідуць разам члены адной сям'і, яны павінны захоўваць дыстанцыю 2 метры. Гэта не тычыцца бацькоў з несамастойнымі дзецьмі і тых, то апякуецца людзьмі з інваліднасцю.
Будуць закрытыя для наведвання пляжы і публічныя паркі, скверы, бульвары, алеі, батанічныя і заапаркі. Бег і шпацыры застануцца легальнымі, але гэтага нельга будзе рабіць у парку. Урад Польшчы лічыць, што ў парках могуць збірацца людзі, а значыць — распаўсюджвацца вірус.
Забаронены пракат ровараў - катацца можна толькі на сваім ровары. Закрываюцца цырульні, касметычныя салоны, салоны тату і пірсінгу. Закрываюцца гатэлі.
Тыя, хто цяпер будзе прыязджаць з-за мяжы, будзе накіраваны на поўны каранцін. То бок, будзе ізаляваны нават ад сваёй сям'і.
За выкананнем абмежаванняў будзе сачыць паліцыя. Яна будзе даводзіць дадому непаўнагадовых, якія парушаюць забарону сходаў.
Па стане на 31 сакавіка ў Польшчы 2215 выпадкаў каранавіруса. 32 чалавекі памерлі.
У гродзенскай школе праводзілі конкурс малюнкаў да Дня Перамогі 9 траўня. У адным з чатаў…
Перад Вербнай нядзеляй у касцёле святога Арханёла Міхаіла ў Навагрудку асвяцілі падарунак - абразы святых…
У Гродне на вуліцы Дальняй, 17, прадаецца дом з незвычайным інтэр'ерам, які месцамі нагадвае тэатральныя…
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…