Па выніках маніторынгу Media IQ у лютым 2020 Hrodna.life быў адным з самых прафесійных мясцовых медыя.
У маніторынгу Media IQ ў блоку «Выкананне стандартаў журналістыкі ў навінах» праходзіць маніторынг дзесяці вядомых рэгіянальных выданняў. У маніторынг кожны будні дзень у лютым траплялі тры грамадска значныя навіны.
Ацэньвалася захаванне пяці стандартаў: пэўнасць, дакладнасць, аддзяленне меркаванняў ад фактаў, баланс меркаванняў, паўната інфармацыі; таксама фіксавалася прапаганда і маніпуляцыя.
Hrodna.life па выніках маніторынгу атрымаў 4,68 з 5 магчымых балаў.
Толькі 3 з 10 медыяў, якія ўдзельнічаюць у маніторынгу, былі цалкам свабодныя ад маніпуляцыі і прапаганды. Гэта «Інфа-Кур'ер», «Вячэрні Бабруйск» і Hrodna.life.
Для Hrodna.life гэта не першая адзнака за прафесіяналізм і якасць. У лістападзе 2019 года нас назвалі найлепшым рэгіянальным сайтам Беларусі на конкурсе Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы.
Мы і далей будзем цяжка працаваць, каб даваць вам самыя якасныя і цікавыя матэрыялы пра Гродна і гродзенцаў, а таксама пра важныя падзеі ў рэгіёне і свеце.
Калі для вас гэта важна, калі ласка, падтрымайце Hrodna.life фінансава праз платформу Talaka. Калі вы жывеце не ў Беларусі і не маеце рахунка ў беларускім банку, вы можаце напісаць нам на info@hrodna.life і мы патлумачым, як яшчэ можна нам дапамагчы.
Каб атрымліваць штодзённа ўсе навіны і артыкулы Hrodna.life на сваю паштовую скрыню, вы можаце падпісацца праз форму ніжэй.
[mailpoet_form id="3"]
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…