Такая рампа з’явіліся на тэрыторыі школы № 15. Там могуць катацца не толькі скейтары і веласіпедысты, але і самакатары або ролеры. Спонсарскую дапамогу для пабудовы аказала тытунёвая фабрыка.
Больш за тры гады аматары экстрэмальных відаў спорту ў Гродне заставаліся без сваёй пляцоўкі. Яны каталіся каля драмтэатра і гарвыканкама. Рампа на тэрыторыі школы № 15 — адзіная на сёння спецыялізаваная пляцоўка для аматараў экстрэмальных відаў спорту. Яе паставілі паводле рашэнне выканкаму Кастрычніцкага раёна.
«Пакуль гэта адзінкавая канструкцыя, што будзе далей — паглядзім, — распавядаюць у школе № 15. — Наша рампа адкрыта для ўсяго горада». Як кажуць у школе, тут у будучыні могуць нават праводзіцца сур’ёзныя спаборніцтвы
Яшчэ адна спецыялізаваная пляцоўка для скейтараў, а побач з ёй тэрыторыя для воркаўта, з’явіцца пасля рамонту каля Палаца творчасці дзяцей і моладзі ў Каложскім парку.
Першая ў горадзе пляцоўка для скейтараў і аматараў BMX з’явілася ў верасні 2014 гады пад Старым мостам. Праіснавала яна крыху больш за год і зачыніліся. У 2016 года скейтараў запрасілі на пляцоўку каля OldCity, але надоўга яны там не затрымаліся. Казалі, што далёка ад цэнтра і горкі нязручныя. Пасля гэтага аматары скейтбордаў і ровараў апынуліся ў цэнтры горада. Сёння іх можна ўбачыць каля драмтэатра і гарвыканкама.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…