Такая рампа з’явіліся на тэрыторыі школы №15. Там могуць катацца не толькі скейтары і веласіпедысты, але і самакатары або ролеры. Спонсарскую дапамогу для пабудовы аказала тытунёвая фабрыка.

Больш за тры гады аматары экстрэмальных відаў спорту ў Гродне заставаліся без сваёй пляцоўкі. Яны каталіся каля драмтэатра і гарвыканкама. Рампа на тэрыторыі школы №15 – адзіная на сёння спецыялізаваная пляцоўка для аматараў экстрэмальных відаў спорту. Яе паставілі паводле рашэнне выканкаму Кастрычніцкага раёна.

«Пакуль гэта адзінкавая канструкцыя, што будзе далей – паглядзім, – распавядаюць у школе №15. – Наша рампа адкрыта для ўсяго горада». Як кажуць у школе, тут у будучыні могуць нават праводзіцца сур’ёзныя спаборніцтвы

Яшчэ адна спецыялізаваная пляцоўка для скейтараў, а побач з ёй тэрыторыя для воркаўта, з’явіцца пасля рамонту каля Палаца творчасці дзяцей і моладзі ў Каложскім парку.

Дзе раней былі пляцоўкі для скейтараў і што з імі здарылася?

Першая ў горадзе пляцоўка для скейтараў і аматараў BMX з’явілася ў верасні 2014 гады пад Старым мостам. Праіснавала яна крыху больш за год і зачыніліся. У 2016 года скейтараў запрасілі на пляцоўку каля OldCity, але надоўга яны там не затрымаліся. Казалі, што далёка ад цэнтра і горкі нязручныя. Пасля гэтага аматары скейтбордаў і ровараў апынуліся ў цэнтры горада. Сёння іх можна ўбачыць каля драмтэатра і гарвыканкама.
У Гродне з'явілася рампа для экстрэмальных відаў спорту. Гэта падарунак ад тытунёвай фабрыкіУ Гродне з'явілася рампа для экстрэмальных відаў спорту. Гэта падарунак ад тытунёвай фабрыкі

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы
Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]