У Польшчы могуць перанесці прэзідэнцкія выбары

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда не выключыў магчымасці пераносу на больш позні тэрмін прызначаных на май чарговых выбараў кіраўніка дзяржавы з-за распаўсюджвання новага каранавіруса, паведамляе ТАСС.

«Выбары прызначаныя, і ніхто з нас не ведае, што адбудзецца на самай справе 10 мая гэтага года, гэта значыць, праз паўтара месяца», — сказаў Дуда ў суботу 28 сакавіка ў эфіры Польскага тэлебачання. «Калі адбудзецца так, што эпідэмія будзе бушаваць і мы будзем увесь час прытрымлівацца такой дысцыпліны і такіх абмежаванняў, якія дзейнічаюць на дадзены момант, то я думаю, што гэтыя тэрміны выбараў не атрымаецца захаваць», — прызнаў ён.

Першы тур прэзідэнцкіх выбараў павінен прайсці ў Польшчы 10 мая. З-за каранавіруса выбарчая кампанія ўжо некалькі тыдняў фактычна замарожаная. Многія палітыкі і, паводле апытанняў, больш за 70% жыхароў Польшчы ў такіх умовах лічаць неабходным перанесці волевыяўленне на больш позні тэрмін.

У Польшчы колькасць выяўленых выпадкаў заражэння каранавірусам дасягнула 1717, 19 чалавек памерлі. Для супрацьдзеяння распаўсюджванню інфекцыі ўлады Польшчы ўвялі рэжым эпідэміі, закрылі межы для іншаземцаў і адпраўляюць усіх уязджаючых у рэспубліку на 14-дзённы каранцін. У краіне зачыненыя ўсе адукацыйныя, культурныя і спартыўныя ўстановы, рэстараны, гандлёвыя цэнтры, за выключэннем прадуктовых магазінаў і аптэк. Жыхарам рэспублікі забаронена выходзіць з дому без вострай неабходнасці і перамяшчацца групамі больш за два чалавекі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025