У Гродне знізілі арэндную плату для турфірм, арыентаваных на ўязны турызм, а таксама прапрацоўваюць магчымасці падтрымкі хостэлаў і гатэляў. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік аддзела спорту і турызму гарвыканкама Яўген Ародзь.
Рашэннем гарвыканкама ад 27 сакавіка прадугледжана зніжэнне каэфіцыентаў арэнднай платы для турфірм, арыентаваных на ўязны турызм і працу з бязвізавымі турыстамі, якія арандуюць памяшканні ў аб’ектах камунальнай уласнасці.
Усяго ў горадзе дзевяць такіх арганізацый. Каэфіцыенты зніжаны да максімальна магчымага ўзроўню. У кожным выпадку рашэнне прымалася індывідуальна. Рашэнне гарвыканкама ўступіць у сілу з 1 красавіка. Тэрмін дзеяння — тры месяцы. Пры неабходнасці яго падоўжаць.
Яшчэ 14 турфірмаў арандуюць плошчы камерцыйнай нерухомасці. Уласнікам гэтых будынкаў накіравана хадайніцтва за подпісам старшыні Гродзенскага гарвыканкама з просьбай разгледзець магчымасць зніжэння арэнднай платы. Зараз у Гродне прапрацоўваецца пытанне падтрымкі хостэлаў, гатэляў і аб’ектаў гандлю. Як іх падтрымаюць, пакуль невядома.
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…
Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…
Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…
Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…