Абноўленая кавярня «Паляна» з’явіцца на звыклым месцы ў лесапарку Пышкі ўжо на пачатку лета. Пра гэта 30 сакавіка расказалі Hrodna.life прадстаўнікі «ДемсаГрупп», што валодае аб’ектам.
Па словах прадстаўнікоў фірмы, зараз ідуць перамовы з гарвыканкамам і гарадской ЖКГ. Дасягнута папярэдняя дамоўленасць, што участак вывядуць з ляснога фонда. Пасля гэтага дамова на арэнду будзе заключана нанова. Перадаваць участак іншым арандатарам горад не плануе.
Чытай яшчэ: «Паляны» больш няма. Адзіную ў Пышках кавярню зруйнавалі
Праект новай пабудовы ўжо ўзгоднены ва ўпраўленні архітэктуры. На яго будаўніцтва патрабуецца каля двух месяцаў.
Абноўленая кафэ павялічыць плошчу. Тут з’явіцца некалькі залаў і адкрытая тэраса на даху. У такім выглядзе кафэ зможа прымаць адначасова 100 наведвальнікаў. Ранейшых 20 пасадачных месцаў павільёна для ўсіх ахвотных не хапала.
У новай «Паляне» будзе пашыранае меню. Разам з прывычнымі хотдогамі з’явяцца крафтавыя бургеры, а таксама павялічыцца асартымент выпечкі.