Гродзенскія фанаты 29 сакавіка на матчы «Нёман» — «Віцебск» правялі перформанс у падтрымку заўзятараў усяго свету, а таксама выступілі супраць каранавіруса.
Нягледзячы на пандэмію, чэмпіянат Беларусі па футболе ніхто не адмяняў. Ён праходзіць згодна з календаром і ў прысутнасці гледачоў на стадыёне.
«Беларусь сёння адзіная краіна, дзе гледачы могуць прыйсці на футбол і заўцець за любімую каманду, — распавядае адзін з лідараў фан-руху „Нёмана“ Павел. — Афіцыйна ў нас каранцін не аб’яўлены, таму мы спакойна прыходзім на стадыён. Мы зрабілі на сектары невялікі перформанс у падтрымку ўсіх заўзятараў, якія вымушаныя сёння сядзець дома. Таксама мы хочам паказаць свой пратэст супраць гэтага каранавіруса. Супраць гэтай брыдоты, якая ўзяла ўсю нашу планету. Свет перажыў шмат праблем і гэтую перажывем таксама. Галоўнае — заставацца людзьмі і верыць у светлую будучыню. Увесь свет — трымайцеся, мы з вамі. Сёння мы заўзеем за ўсіх вас».
У другім туры «Нёман» абыграў «Віцебск» з лікам 2:0. На матчы прысутнічала 750 чалавек.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…