Навіны

Еўрасаюз выдзяляе Беларусі грошы на барацьбу з каранавірусам

У рамках сваіх глябальных дзеяньняў у адказ на ўспышку каранавірусу Эўрапейская камісія гатовая падтрымліваць краіны Усходняга партнэрства і пераразьмеркавала 140 мільёнаў эўра на самыя непасрэдныя патрэбы, у тым ліку і на патрэбы Беларусі, паведамляе Прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі, піша С**бода.

Акрамя таго, Эўрапейская камісія перанакіруе сродкі існуючых інструмэнтаў на суму да 700 мільёнаў эўра, каб дапамагчы ў зьмякчэньні сацыяльна-эканамічнага ўплыву каранавіруснага крызісу па ўсім рэгіёне.

Камісар па Эўрапейскай палітыцы суседзтва і перамовах аб пашырэньні Олівэр Вархеі адзначыў:

«Гэта вельмі цяжкія часы ня толькі для ЭЗ, але і для нашых краін-партнэраў, такіх як Беларусь. Мы павінны зрабіць усё магчымае, каб зьмякчыць уплыў успышкі каранавірусу на жыцьцё і дабрабыт людзей. Сфармаваны сёньня пакет — гэта адказ як на непасрэдныя патрэбы сыстэм аховы здароўя, так і на больш доўгатэрміновыя патрэбы самых уразьлівых слаёў грамадзтва і малых і сярэдніх прадпрыемстваў, якія зьяўляюцца асновай эканомік шасьці краінаў-партнэраў».

На што пойдзе дапамога:

  • Падтрымка сыстэмы аховы здароўя Беларусі. На просьбу краін-партнэраў, у тым ліку і Беларусі, Камісія дапаможа ў задавальненьні іх непасрэдных патрэбаў шляхам падтрымкі з пастаўкамі мэдыцынскіх прыладаў і абсталяваньня, у тым ліку апаратаў штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, лябараторных камплектаў, масак, ахоўных акуляраў, халатаў і ахоўных касьцюмаў. Эўрапейская камісія супрацоўнічае з Сусьветнай арганізацыяй здароўя і выдзяляе 30 млн эўра, каб гэтыя неабходныя матэрыялы былі сумесна закуплены і эфэктыўна разьмеркаваныя ў межах сыстэм аховы здароўя шасьці краінаў-партнэраў у бліжэйшыя тыдні.
  • Акрамя таго, сродкі будуць накіраваны на падтрымку нацыянальных органаў аховы здароўя ў падрыхтоўцы мэдыцынскіх і лябараторных супрацоўнікаў і правядзеньні мер па павышэньні ўзроўню інфармаванасьці шырокіх слаёў насельніцтва. Гэтыя меры будуць дадаткова дапаўняцца пастаянным супрацоўніцтвам паміж ЭЗ, ААН і Беларускім Чырвоным Крыжам.
  • Падтрымка людзей, якія найбольш пацярпелі ад крызісу, разам з грамадзянскімі партнэрамі. ЭЗ прадаставіў больш за 11,3 млн эўра ў выглядзе невялікіх грантаў арганізацыям грамадзянскай супольнасьці па ўсім рэгіёне. Гэтыя сродкі ўжо выкарыстоўваюцца для задавальненьня непасрэдных патрэбаў у рамках дзеючага рэгіянальнага Мэханізму хуткага рэагаваньня, такія як патрэба мясцовых школаў у дапамозе з арганізацыяй дыстанцыйнага навучаньня. Да лета ў межах гэтага пакету мер Камісія распачне рэалізацыю Праграмы салідарнасьці Ўсходняга партнэрства, якая будзе накіравана на падтрымку найбольш пацярпелых катэгорый насельніцтва шляхам дапамогі грамадзянскай супольнасьці і асабліва шляхам выдзяленьня субгрантаў меншым мясцовым арганізацыям.
  • Падтрымка эканомікі Беларусі, асабліва малых і сярэдніх прадпрыемстваў (МСП):
  • Эўрапейскі Зьвяз шчыльна супрацоўнічае зь Міжнароднымі фінансавымі інстытутамі і адпаведнымі фінансавымі арганізацыямі з краін-членаў ЭЗ, такімі як TEAM EUROPE, забясьпечваючы каардынаванасьць эўрапейскіх дзеяньняў у інтарэсах рэальнага сэктара эканомікі, у тым ліку МСП, праз:
  • Запуск новай рэгіянальнай праграмы падтрымкі ў памеры 100 млн эўра для МСП, у тым ліку самазанятых асоб і іншых, якая дапамагала б ім лёгка атрымоўваць крэдыты і пашыраць свой бізнэс пасьля крызісу.
  • Крокі па садзейнічаньні, спрашчэньні, паскарэньні і ўмацаваньні ў дачыненьні да існуючых крэдытных ліній і грантаў для МСП у мясцовай валюце на суму 200 мільёнаў эўра, у тым ліку ў рамках ініцыятывы EU4Business;
  • Акрамя таго, ва ўмовах цяперашняга крызісу ЭЗ мабілізаваў свой асноўны інструмэнт зьмяншэньня рызыкі ў аб’ёме 500 млн эўра — Эўрапейскі фонд устойлівага разьвіцьця. Гэта мера хутка забясьпечыць неабходныя ліквідныя сродкі і можа быць тэрмінова прыменена партнэрскімі міжнароднымі фінансавымі інстытутамі для спрашчэньня ўмоў для выдзяленьня ліквідных сродкаў у рэгіёне суседзтва ЭЗ, у тым ліку праз прадастаўленьне абаротнага капіталу, фінансаваньне гандлю альбо мараторый на абслугоўваньне запазычанасьці.
  • ЭЗ таксама гатовы аказаць дапамогу Беларусі па лініі TAIEX — інструмэнту супрацоўніцтва па прынцыпе peer-to-peer (роўны для роўнага), выкарыстоўваючы экспэртны патэнцыял дзяржаў-членаў ЭЗ, вопыт і прыклады належнай практыкі па ацэнцы схемы гатоўнасьці для рэагаваньня на надзвычайныя сытуацыі і сыстэм аховы здароўя.
Падзяліцца

Апошнія запісы

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024