У Гродне часова забароняць дыскатэкі і кальяны

Гродзенскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі з 27 сакавіка патрабуе ўвесці забарону на дыскатэкі і кальяны.

У прыватнасці, у дакуменце гаворыцца аб патрабаванні:

  1. Прыпыніць дзейнасць дыскатэк у начных клубах і іншых аналагічных аб’ектах з 23: 00.
  2. Увесці забарону на курэнне кальянаў у аб’ектах грамадскага харчавання (рэстараны, бары, кафэ і інш.).

Патрабаванне актуальна «да асобага распараджэння».

Такія меры прынялі з мэтай мінімізацыі рызыкі ўзнікнення і распаўсюджвання каранавірусу на аснове Закона РБ «Аб санітарна-эпідымічным дабрабыце насельніцтва». Аб прынятых мерах прафілактыкі ўстановы павінны паведаміць цэнтру да 31 сакавіка.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Палац Чацвярцінскіх у Гродне набыў канчатковыя рысы — аўтэнтычны дах аднаўляць не будуць

Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…

11 красавіка 2025

«Стаміўся пераскокваць сабачак і дзетак». Веласіпедысты не могуць дамовіцца з пешаходамі ў Пышках

Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы скардзяцца на вялікія чэргі да артадонтаў — у некаторых клініках няма запісу нават на 2026 год

Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…

11 красавіка 2025

На журналіста з Гродна Валерыя Руселіка збіраюць «арыентыроўку». Прыйшлі да яго сталой мамы

Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы браты Байко ўвайшлі ў ТОП-100 паспяховых бізнесменаў Беларусі — але апускаюцца ўсё ніжэй

Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…

10 красавіка 2025

У красавіку ў Гродне пройдзе лакальны кававы фестываль. Колькі каштуе сэт і хто удзельнікі?

Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…

10 красавіка 2025