Навіны

Незапатрабаванай нафты ў свеце стала так шмат, што яе цяпер няма дзе захоўваць

З-за зніжэння попыту на нафту на фоне каранавіруса ў свеце хутка зусім не застанецца месца, каб захоўваць сыравіну. Пытанне недахопу сховішчаў ператвараецца ў галоўную праблему, піша n*.by са спасылкай на Bloomberg.

Свет сутыкнуўся з каласальным зніжэннем попыту на нафту, які аказаўся горшым часоў Вялікай дэпрэсіі, нафтавага крызісу 1970-х гадоў і Вялікай рэцэсіі 2008-га. У такіх умовах месца для захоўвання сыравіны не застанецца ўжо праз 2−3 месяцы.

Сітуацыя ўскладняецца тым, што амаль уся нафтавая інфраструктура, прыдатная для захоўвання вялікай колькасці сыравіны, сканцэнтраваная ўсяго ў некалькі месцах на Зямлі. Аднак доступ да такой інфраструктуры ёсць далёка не ва ўсіх.

Па звестках Bloomberg, на фізічным рынку нафты сыравіна ўжо гандлюецца ніжэй за 10 долараў за бараль, а на частцы рынкаў трэйдары нават плацяць спажыўцам за тое, каб тыя забралі набытую сыравіну і самі знайшлі месца для захоўвання.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025