У судзе Ленінскага раёна трэці тыдзень разглядаюць справу аб выкладчыку робататэхнікі, які, па версіі дзяржабвінавачання, схіляў да ўжывання марыхуаны і ЛСД сваіх вучняў. Выкладчык распавёў, чаму не адразу пачаў даваць паказанні па справе.

«Мне „круцілі“ педафілію. Я змяніў 30 камер»

Абвінавачаны распавёў, што першапачаткова пры затрыманні супрацоўнікі казалі, што яго абвінавацяць у педафіліі. Таму ён «закрыўся» і не стаў даваць паказанні. Кажа, што не давяраў супрацоўнікам.

— У турме мяне таксама «круцілі» па педафіліі. Я змяніў 30 камер, — кажа абвінавачаны. Распавядае, што абвясціў галадоўку і галадаў дзевяць дзён, потым трапіў у карцар.

Адвакат паказаў дакументы, з якіх вынікае, што супрацоўнікамі гэтая версія правяралася ўжо падчас следства, калі абвінавачаны быў пад вартай.

Праверылі эфект ад палыну

Абвінавачаны раней казаў, што з дзецьмі ён курыў толькі палын і шалфей. Законныя прадстаўнікі пацярпелых распавялі, што пасля дачы паказанняў адна з іх купіла ў аптэцы палын і шалфей, каб супаставіць апісаны дзецьмі эфект з рэальным.

Пацярпелы сказаў, што пах супаставіць не можа, а на выгляд рэчыва падобна на тое, што ён курыў разам з абвінавачаным.

Суддзя зноў удакладніў, якім тады чынам канабіёіды з’явіліся ў мачы пацярпелага. Той сказаў, што, магчыма, вучань надыхаўся марыхуанай у кабінеце. Альбо вінаватыя рэшткі рэчыва на піпетцы для палення. Спецыяліст па гэтай тэме сказаў, што такіх даследаванняў не праводзілася, таму ён не можа ні абвергнуць, ні пацвердзіць версію.

Судовае следства набліжаецца да завяршэння

Зараз абодва бакі рыхтуюцца да спрэчак. Акрамя іншых дакументаў, адвакат папрасіў далучыць да справы ліст-характарыстыку ад бацькоў вучняў, якія ў яго займаліся. Яго падпісалі 32 чалавекі.

У лісце гаворыцца, што абвінавачаны — вопытны педагог, адказны, які выкарыстоўвае асобасную накіраванасць навучання.

У судзе абвешчаны перапынак. Hrodna.life будзе сачыць на працэсам.


Чытайце таксама:

«Дзеці па ім млелі». Бацькі стаяць гарой за выкладчыка робататэхнікі, якога «ўзялі» за марыхуану

Судзяць выкладчыка робататэхнікі, які частаваў марыхуанай вучняў

«Падабалася і ўсё». Суд апытаў вучняў, якіх выкладчык частаваў марыхуанай

«Мы курили полынь». Преподаватель с марихуаной дал показания в суде

Наркакантроль распавёў, як затрымлівалі выкладчыка, які частаваў марыхуанай вучняў

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]