Навіны

«Беларусбанк» забараніў пераводы на валютныя карты, а на наступны дзень зняў забарону

Абноўлена. 26 сакавіка «Беларусбанк» абвясціў аб прыпыненні з 14:00 асобных відаў аперацый пры выкарыстанні банкаўскіх плацежных картак (іх рэквізытаў). Сёння ж навіна знікла з сайта, а ў кантакт-цэнтры банка onliner.by пацвердзілі: абмежаванні будуць знятыя сёння. Прычын забароны і яе адмены ў банку не патлумачылі.

— Так, сапраўды, учора было распараджэнне праўлення банка аб забароне, — кажуць у кантакт-цэнтры. — Але сёння з раніцы паступіла распараджэнне аб адмене гэтай забароны. Сёння на працягу дня абмежаванні будуць знятыя.

Якія аперацыі прыпынялі:

  • Выдача ў банкаматах і касах банка наяўнай замежнай валюты па картках, выпушчаных у беларускіх рублях.
  • Выдача замежнай валюты па картках іншых банкаў у касах і банкаматах банка.
    Папаўненне валютных картак беларускімі рублямі ў банкаматах, інфакіёсках і ў касах банка.
  • Аперацыі пераводу ў замежнай валюце з прымяненнем картак (іх рэквізітаў), выпушчаных у беларускіх рублях.
  • Пераводы беларускіх рублёў з прымяненнем рэквізітаў банкаўскіх картак на бягучыя (разліковыя) банкаўскія рахункі, адкрытыя ў замежнай валюце.
  • Папаўненне ўкладаў, разліковых банкаўскіх рахункаў у замежнай валюце з дапамогай банкаўскай карткі, выпушчанай у беларускіх рублях.
  • Прыпыненне асобных відаў аперацый распаўсюджваецца на карткі фізічных асоб.

Якія аперацыі па картках у беларускіх рублях не абмяжоўвалі:

  • Аплата пакупак у замежнай валюце ў арганізацыях гандлю (сэрвісу), у тым ліку інтэрнэт-крамах;
  • пагашэнне крэдытаў банка ў касах, інтэрнет-банкінга і мабільным банкінга, выдадзеных раней у замежнай валюце;
  • выдача наяўнай замежнай валюты ў іншых банках (у тым ліку за мяжой);
  • пакупка інтэрнет-аблігацый, намінаваных у замежнай валюце.

Быў даступны пералік з укладных (дэпазітных) рахункаў у замежнай валюце грашовых сродкаў на карткі, выпушчаныя ў замежнай валюце.

Падзяліцца
Меткі: грошы

Апошнія запісы

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025