Кавярня на пачатку сцежкі здароўя існавала каля трох гадоў. Зараз яе знеслі. Тыя, гродзенцы, што прыйшлі на шпацыр у лесапарк 27 сакавіка, пабачылі на месцы павільёна толькі груду смецця на апусцелай пляцоўцы.
«Паляну» трымала прыватная фірма «ДемсаГрупп». Права на арэнду пляцоўкі пад капітальнае будаўніцтва яны атрымалі ў 2017, праз аўкцыён. Арандатары падвялі да пляцоўкі патрэбныя камунікацыі, дабраўпарадкавалі тэрыторыю і распачалі гандаль. У меню быў звыклы фастфуд, слодычы, гарачыя і халодныя напоі.
Зараз тэрмін арэнды пляцоўкі скончыўся. У просьбе працягнуць дамову араднатарам адмовілі. Як патлумачылі ў гарадской ЖКГ, пры заключэнні дамовы ў 2017 годзе быў парушаны арт. 45 Ляснога кодэксу РБ. Зараз па справе проходзіць праверка. Далейшы лёс пляцоўкі пакуль не вырашаны.
Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…
У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…