Работнікі прадпрыемства ААТ «Белгіпс», якое наведаў Аляксандар Лукашэнка, пацікавіліся ў яго, ці не збіраюцца ўлады адмяніць падрыхтоўку да 75-годдзя Перамогі 9 траўня.

Лукашэнка запэўніў, што «тэма святкавання юбілею Вялікай Перамогі не згубіцца ў негатыўным інфармацыйным патоку», піша «Радыё С**бода».

«Не, ня згубіцца. Падрыхтоўка ў краіне працягваецца, і ніякія запланаваныя мерапрыемствы не адмяняюцца», — зазначыў ён.

У Менску ўжо рыхтуюцца да вайсковага параду. Так, 26 сакавіка быў абмежаваны рух транспарту на МКАД у сувязі з праездам вайсковай механізаванай калоны да аэрадрому Ліпкі, дзе адбываюцца асноўныя трэніроўкі.

hrodna.life/2020/03/27/koronavirus-94/

Раней была інфармацыя, што Лукашэнка прыняў запрашэнне наведаць на 9 траўня Маскву. Але 18 сакавіка Расея закрыла ўсе сухапутныя межы, а днямі і паветраную прастору.