Па звестках на 27 сакавіка, усяго ў Беларусі афіцыйна пацверджаны 94 выпадкі заражэння каранавірусам.
Як паведаміла сёння прэс-служба Міністэрства аховы здароўя, пад медыцынскім кантролем і на лячэнні знаходзяцца 62 пацыенты. Выпісаныя або рыхтуюцца да выпіскі 32 пацыенты. Раней у іх тэст на COVID-19 даў станоўчы вынік.
На сённяшні дзень у Рэспубліцы Беларусь праведзена каля 24 тыс. тэстаў на COVID-19. Па звестках Міністэрства аховы здароўя, служба хуткай меддапамогі працуе ў звычайным рэжыме, павелічэння выклікаў (па рэспубліцы) не назіраецца.
У Міністэрстве аховы здароўя створана рабочая група, якая будзе размяркоўваць у адкрытым рэжыме сродкі, пералічаныя на дабрачынны рахунак. Плануецца, што грошы пойдуць на закупку сродкаў абароны для лекараў, лекаў і іншых неабходных рэчаў.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…