Пераклад кодэкса ўхваліла экспертная рада. Тэкст рэкамендаваны для размяшчэння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Грамадзянскі кодэкс — адзін з найбольш аб’ёмных заканадаўчых актаў Беларусі. Ён ўтрымлівае 1153 артыкулаў, аб’яднаных у 8 раздзелаў.
Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі сёлета плануе перакласці на беларускую мову яшчэ Працоўны кодэкс, Кодэкс аб зямлі і Жыллёвы кодэкс.
Усяго з пачатку працы экспертнай рады былі перакладзены на беларускую мову тры заканадаўчых акта: Кодэкс аб шлюбе і сям'і, Выбарчы кодэкс і Грамадзянскі кодэкс.
У экспертную раду ўваходзяць прадстаўнікі Адміністрацыі прэзідэнта, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Палаты прадстаўнікоў, Міністэрства юстыцыі, Міністэрства культуры, НЦПІ, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, вядучых ВНУ краіны і іншых арганізацый, у тым ліку недзяржаўных.
Першы пераклад грамадзянскага кодэксу на беларускую мову з’явіўся два гады таму — у канцы сакавіка 2018. Ён быў неафіцыйны, яго зрабіла група валанцёраў.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…