27 сакавіка адзначаецца Міжнародны дзень тэатра. У гэтым годзе свята адзначаюць онлайн-паказам спектакляў. Гродзенскі драмтэатр таксама адкрывае доступ да некаторых спектакляў з 27 сакавіка.
Вы зможаце паглядзець дзве пастаноўкі 2019 года:
«Камедыя пра нешчаслівага селяніна, яго жонку Маланку, жыда Давіда і Чотра, які страціў сэнс існавання» па п’есе В. Рудава, у пастаноўцы Г. Мушперта.
«Когда мы, мёртвые, пробуждаемся» паводле п’есы Г. Ібсена, у пастаноўцы С. Варнаса:
Дзеці могуць паглядзець казку «Слонёнок и Луна».
І невялікі сюрпрыз — спектакль 1997 года «Панночка».
Святу амаль 60 гадоў. Упершыню гэты дзень адзначылі ў 1961 годзе. Звычайна ў сувязі са святкаваннем арганізоўваюцца тэатральныя фестывалі, праходзяць тэматычныя выставы і святочныя пастаноўкі. У гэты дзень паказваюць прэм’ерныя спектаклі, уручаюць прэміі, запрашаюць гледачоў сустрэцца з акцёрамі і зазірнуць за кулісы.
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…