Навіны

Легіянеры футбольнага «Нёмана» распавялі, як у час пандэміі схадзілі на хакей

Легіянеры футбольнага «Нёмана» Гегам Кадзімян (Арменія) і Уладзімір Коваль (Украіна) пабывалі на сёмым паўфінальным матчы чэмпіянату Беларусі па хакеі «Нёман» — «Шахцёр» і падзяліліся сваім меркаваннем аб паядынку ў Гродне. Таксама футбалісты распавялі, як ім самім гуляць у Беларусі падчас пандэміі каранавіруса.

Калі ўвесь свет імкнецца быць у ізаляцыі, Беларусь застаецца ледзь не адзінай краінай, дзе праходзяць спартыўныя мерапрыемствы з гледачамі. Больш за ўсё заўзятары наведваюць хакейныя і футбольныя матчы. Напрыклад, апошні хакейны матч «Нёман» — «Шахцёр» у Гродне наведала амаль 2,5 тыс. чалавек. У рамках засцярогі з-за пандэміі каранавіруса было вырашана перад гульнёй праверыць заўзятарам тэмпературу і раздаць усім ахоўныя маскі. На хакейным матчы футбалісты «Нёмана» скарысталіся гэтымі паслугамі.

Падчас матчу «Нёман» — «Шахцёр»

Гегам Кадзімян

— Я ўпершыню пабываў у Беларусі на хакеі, да гэтага гуляў ва Украіне і не бачыў такога. Сябры запрасілі паглядзець матч. Было вельмі цікава, усё новае для мяне, не чакаў убачыць тут столькі заўзятараў. Проста выдатная падтрымка. Спадзяюся, на футбол прыйдзе яшчэ больш людзей, мы таксама маем патрэбу ў падтрымцы. Са свайго боку магу сказаць, што мы таксама будзем гуляць на перамогу.

Што тычыцца каранавіруса, то ёсць нейкі страх, але сядзець дома гэта таксама няправільна. Вось мы і шукаем нейкі пазітыў, але пры гэтым сочым за асабістай гігіенай і здароўем.

Гегам Кадзімян выказаўся пра правядзенне чэмпіянату ва ўмовах пандэміі і для партала sport24.ru:

— Вядома, нялёгка гуляць у футбол, калі ў свеце дзеецца такі хаос. Нашы думкі з усімі людзьмі, хто змагаецца і спрабуе абараніць свет ад усяго гэтага. Але, як кажуць, футбол — гэта больш, чым проста гульня, гэта жыццё. Таму мы думалі пра тое, каб хоць неяк у жыццё людзей прыўнесці радасць, асабліва тых, хто засумаваў па футболе.

Ад імя футбалістаў жадаю сіл медыкам і лекарам, каб усе адзін аднаго падтрымлівалі, былі салідарныя з усімі людзьмі, трымаліся разам і пакідалі на прылаўках грэчку і туалетную паперу, а пакуль глядзіце далей чэмпіянат Беларусі.

Уладзімір Коваль

— Я ўпершыню на хакеі і вельмі ўражаны. Але з аднаго боку дзіўна бачыць тут усё такое жывое, калі ў Украіне адмянілі ўсе культурныя і спартыўныя мерапрыемствы. Там сітуацыя жудасная, усе баяцца. Я стараюся рэгулярна тэлефанаваць сваім сваякам і сябрам. У Беларусі пакуль усё стабільна, таму будзем гуляць. Чакаем заўзятараў на матчы, пастараемся іх парадаваць станоўчым вынікам — перамогай.


Матч у Гродне футбольны «Нёман» правядзе 29 сакавіка. Гродзенцы будуць прымаць «Віцебск».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025